Целяханы. Частка трыццаць дзявятая

Змагароў родных словы,
Сярод іх бацька мой.
Тры браты з ім – асновай,
Партызанскай сям'ёй.

З Целяхан шмат народу,
Цяжка пералічыць.
Людзі слаўнага роду,
Памяць зоркай гарыць.

Там Галоўчык, Папечыц,
Крываль, Белкін, Крынко.
Мялік, Козік, дарэчы,
Абрамчук ды Рэдзько.

Навакольныя вёскі
Дабаўлялі людзей.
Партызан шлях нялёгкі –
Быць у цэнтры падзей.

Спіс прадоўжыць магчыма:
Кармановіч, Жырко.
Петрас, Ланец ды Клімаў,
Там Хацкевіч, Жышко.

Сярод першых – Хацкевіч,
Расстраляна сям'я.
Ды Яўген Макарэвіч,
Пакланюсь нізка я.

Людзі мужныя гэты.
За Радзіму – гарой!
Даўжнікі сваёй мэты,
Бо народ наш – герой!

Прабачэння прашу я –
Прапусціла каго...
Шчыра сэрцам віншую –
Слова ў гонар яго!

Помняць добрыя людзі,
Не забыць аніяк!
Вечна дзякаваць будзем,
Кожны з іх, як маяк!


Рецензии