Целяханы. Частка сорак другая

Адраджаць трэба вёскі,
Засявалісь палі.
Конь на фронце з падвозкай...
Плуг каровай вялі.

Працаваў хто? Жанчыны,
Старцы, дзеці – вось так...
Бо на фронце мужчыны,
Там, дзе горан атак.

Сенажаці касілі,
Не, не цукар жыццё!
Ох, жаночая сіла...
Горыч гэта быццё!

Ды куды ж ім падзецца?
Дзе вяскоўцы? Няма...
З даўніны так вядзецца –
Ўсё сама ды сама.

Беларускай жанчыне
Прысвячаю свой верш.
Па плячу ёй вяршыні.
Працаўніца... хто лепш?

Пагадніцца з тым мушу,
Беларуска – вярба.
Зазірніце ёй ў душу –
Горыч, боль ды журба!

Не пакажа ніколі,
Моўчкі груз свой нясе.
Дай жа, Божа, ёй долі
Споўніць доўг пакрысе.

Адраджаліся вёскі,
Целяханы мае...
Грукат, новыя дошкі...
Моладзь ціха пяе...


Рецензии