Целяханы. Частка сорак трэцяя

Лес палескі – прытулак,
Банды розныя ў ім.
Як балючая скула
Ці драпежнасці гімн.

Нападаюць ды грабяць,
Забіваюць людзей.
Нібы чорная замець,
Шэраг грозных падзей.

Знішчыць трэба іх – ясна...
То ж павук-каракурт!
Чорны ярасны ястраб,
Хай бярэ яго курч!

У лясы пайшлі дзеці,
Хто старэйшы – на фронт!
Колькі гора на свеце...
Прадвясціў гучна гонг.

Тыдні, месяц у лесе,
Салавейка пяе...
Пакажы ім, Палессе,
Дзе чужыя, свае?

Сярод хлопцаў Зіновій*,
Ён застаўся ў жывых.
Хлопчык, ўсё яму нова,
Шмат лясоў прахадных.

Зброя, ежа, патроны –
На сябе, цяжкі ўюк.
Размаўляць – забарона,
Ў лесе чуць кожны гук.

Ночы, дні чарадою,
Наш герой не драмаў.
Зморан доўгай хадою,
Ды бандыта зламаў.

Не чакаў ён падзякі,
Не жадаў медалёў.
Ставяць раны адзнакі...
Зверху – спеў салаўёў...

Заўвага:
*Каланчук Зіновій Мікалаевіч –
апошні ветэран Целяхан.


Рецензии