Целяханы. Частка сорак чацвёртая

Ажывалі калгасы,
Фронт павінны карміць.
Трактар – зоркай нязгаснай,
Ў полі ноччу дыміць.

Адраджаліся нівы,
Падганяла жніво.
Целяханы шчаслівы –
Лета не падвяло!

Лес ды поле кармілі,
Рыбу невад прынёс.
Шмат капцілі-дымілі,
Целяхан цяжкі лёс.

Ўсё дзеля Перамогі,
Забывалі сябе.
Не кажы, што нямоглы
Ў сяўбе ды ў касьбе.

Сала, мяса ды рыба,
З лесу ягад букет.
Крупы з кожнай сялібы,
Вось для фронта пакет.

Рэчы з цёплае воўны –
Ладны дар для байцоў.
Кош грыбоў сухіх поўны –
Падкарміць малайцоў.

Слаць на фронт ёсць патрэба
Ды напружванне сіл.
Працай люд не пагрэбаваў,
Коням сена касіў.

Паляшук працавіты,
Ад цямна да цямна
Ён турботай спавіты –
Патрабуе яна.

А жылі самі цяжка,
Карткі, бедны паёк.
Дык усім было важка,
Целяханскі раёк...


Рецензии