Целяханы. Частка сорак шостая

Не было даўно гуты,
Зруйнавала вайна*.
Першай гута закута –
Пацярпела спаўна.

Засталіся асколкі,
Сплавы мёртвага шкла.
Зрэдку посуд – знаходкі,
Што зямля прыняла.

Месца ім у музеях,
Сведкі збеглых часоў.
Давядуць аб падзеях,
Хоць і без галасоў.

Красамоўны астанкі,
Шэраг змен быў прабіт.
Для мяне, целяханкі,
Не даведнік – іспыт.

Трэба ведаць аб гэтым,
Хоць гады замялі.
Памяць – вечная мэта,
Дань радзімай зямлі.

Шчыра дзякаваць трэба
Ўсім, хто руку прыклаў.
Ёсць грамадства патрэба,
Родны край не анклаў.

Беларусаў багацце –
Засяроджанне ёсць!
Аб мінулым паняцце,
Рэч з мінулага – госць!

Шмат чаго нам пакажа,
Бо цаны ёй няма.
Выгляд столькі раскажа,
Прадстаўнік тла яна.

Гонар тым, хто аматар,
Хто ў цэнтры падзей.
Добрай справы наватар,
Створыць цуд для людзей.

Заўвага:
*Першая сусветная вайна.


Рецензии