Целяханы. Частка сорак сёмая

Выжывала мястэчка,
Нават быў ў ім раён.
Целяханам, бясспрэчна,
Давяраў рэгіён.

Прамысловасць слабая,
У руінах – вайна!
Як-ніяк выжывае,
Сродак многім яна.

Вырабляліся лыжы,
Нібы знак – маячок!
Іх не зганьбіць аблыжна,
Прадпрыемства – дзічок...

Незлічоны, будзённы,
Прамысловасці шлях.
Карпатлівы, штодзённы,
Спраў патрэбных размах.

Цяжка гмах ўзнімаўся,
Бо на ўсё – дэфіцыт!
Бацька мой занімаўся,
Запытаю – маўчыць.

Праўда, поспехаў мала,
Запусценне цвіло.
Ох, вайна, ты – навала,
Гора з ліхам прыйшло.

Бацька жыў у бараке,
Не адзін год быў там.
Дапамог небаракам,
Сіратам, не братам.

Па-бацькоўску спрыяў ім,
Дапамог чым умеў.
Сіраты акрыялі,
Кожны вугал свой меў.


Рецензии