Целяханы. Частка сорак дзявятая

Помню Дом піянераў,
Там кіпела жыццё.
Спевы, танцы – намерам,
Працякала быццё.

Шмат гурткоў самых розных
Целяханцы вялі.
Да дзяцей, як да родных,
Талент іх развілі.

Свята... будуць канцэрты,
Самародкаў –  праз край!
Ў ход спектаклі –  даверся!
Тэму сам выбірай.

Дом Культуры на дзіва,
Людзі, музыка, грай!
Крынец –  майстар праўдзівы,
Талентаў –  цераз край!

Ён музыка ад Бога,
Працаздольнасці гімн.
Была цяжкай дарога –
Сведчыць памяць аб ім.

Пра тэатр наш народны
Ўслых гаворку вяду.
Самародкі, ох, годны!
Шмат акцёраў знайду.

Бескарыслівы людзі,
Мізэр –  кошт за квіток.
Век жа вас не забудзем,
Бо театр –  муз расток.

Навакольныя вёскі,
Там канцэрты былі.
Для маленькіх, дарослых
Нумары расцвілі.

Так, акцёр – не праблема,
Шмат прыгодных людзей.
Каралі, каралевы
Театральных падзей.


Рецензии