Целяханы. Частка пяцiдзясятая

Дом дзіцячы ўспомню,
А пазней – інтэрнат.
Зімак* працаю поўніў,
Вёў дырэктар свой лад.

Працаваў звыш аддана,
Для мяне прыклад ён.
Інтэрнат ў Целяханах,
Слава добрая, плён.

Імя Веры Харужай,
Гераіня яна.
Памяць час не парушыць,
Гэта слава – сцяна!

Абяздоленым дзецям
Інтэрнат домам быў.
Самы лепшы на свеце
Выхавання ўплыў.

Дзень і ноч ён на службе.
Не, Зімак не драмаў.
Партызан духам дужы,
Моцна лейцы трымаў.

Быў ён дзецям, як бацька,
Свет крыштальнай душы.
Працаваў да ўстатка,
Недахопы тушыў.

Сам не грэбаваў працай,
Адпачынку не меў.
Для дзяцей пастарацца 
Ён заўсёды умеў.

Прыкладам іншым людзям
Быў сям'і Зімак след.
Век мы іх не забудзем,
Захар Зімак, як свет.

Заўвага:
*Зімак Захар Ашэравіч – адзін з лепшых
у нашай краіне педагогаў-дырэктароў,
44 гады – яго працоўны век. Кандыдат
філасофскіх навук, яго называлі
«Беларускі Макарэнка».


Рецензии