Целяханы. Частка пяцьдзясят другая

Быў буран разбуральны,
Векавы лес палёг.
Праца ў тэмпе аўральным,
Бацька наш дапамог.

Лес ляжаў мёртвым прахам,
Страшны госць – буравал.
Ураган адным махам
Паваліў дрэвы – шквал!

Быў народ у адчаі –
Як жа лес адрадзіць?
Недахоп адчувальны –
Што пустэчы радзіць?

Мы да лесу прывычны,
Асяроддзе здаўна.
Быць у лесе – наш звычай,
Паляшук – нездарма!

Прэзідэнту падзяка –
Не пакінуў ў бядзе!
Быў прыезд добрым знакам –
Бацька не падвядзе...

З ліхам разам спраўлялісь,
Адступала бяда.
Месцы зноў ажывалі,
Ад бяды – ні сляда!

Справаздачай аб месцы
Назаву я свой твор.
Мне вядомыя звесткі,
Для даследчых – паўтор.

Я не ўсё расказала,
Дам магчымасць другім.
Доўгі шлях паказала,
Целяханам – мой гімн!

Прыйдуць новыя людзі,
Іншы погляд на свет.
Спіс дабра не ўбудзе,
Верш напіша паэт. 


Рецензии