Юрко
Юрко пахавалі тут, у сваёй вёсцы. А куды яго везьці з ягонымі чарнобылямі.
У дамавіне Юрко ляжаў з амаль чорным тварам. Ягоны кручкаваты нос , такі смешны ў жывого, цяпер зрабіўся нейкім кірпатым і сумным. Навошта бацькі не дазволілі пахаваць у зачыненай труне , мне малому , было не вельмі зразумела. Быў жнівень. Чацьвер. Народу сабралася амаль нічога. Хто у полі , хто дзе. Жніво. Далакопы ямку капалі у дальнім кутку могліц, каля спарахнелага плота, за старым дубам, за якім пачыналася ніколі неперасыхючае балота.
Юркава маці, цётка Юстына, маленькая жанчынка, падышла апошняй, голасу в яе не було ўжо зусім. Выплаканыя вочы паглядзелі на нас, малых.
Як жа ён любіў вас, дзетак. Яе словы прагучалі напрыканцы.
На пяцьсотгадовым дубу гаркнуў сівы крумкач.
Малаткі загрукаталі па гвоздам. Дамавіна была з сырых дошак, гвозды ня лезлі дый звінелі, як камэртоны.
І ўсё. Німа Юрко, нашага старэйшага сябра. Я з бабай Евай рушыў да хаты, напрамкі праз поле, дзе ўжо была пратаптаная сцежка, што вілася вужом да апошняй хаты на вёсцы.
Юрко сядзеў за магАзінам, на мурогу.. Майскае, вечаровае сонца добра прыпякала. У вайсковым строі сядзеў Юрко. На плячах пагоны, чорныя, з лычкамі. Тут, за магАзінам, заўсёды збіраліся ўвечар , апасля працы, мужыкі. Каўтнуць пляшку віна. Пагаманіць. Нехта курыў Прыму, альбо Беламор, другіх папіросаў у лаўцы не было. Але ніхто ніколі пьяным не валяўся. Палешукі норму ведалі.
Калі мы прыбеглі, Юрко ўжо быў на добрым падпітку. Ягоны дэмбельскі чамадан ляжаў тутка, на траве, адчынены. На памеранцавай крышцы налепка з літарамі DDR.
У сярэдзіне альбом з картачкамі. Плед, у клетку, для маці. Цукеркі. Джынсы Вранглэр, у падарунак, нявесце сваёй, Крысьцінцы.
Юрко дастаў пачак цукеркаў, малыя , частуйцеся.
Дзіўны смак быў у тых цукеркоў- ледзяшоў, нямецкі. Незабыўны.
Крысьцінку пахавалі ў сакавіку восемдзесят восьмага.
Юрко вырашылі не паведамляць. Пашкадавалі. Бацькі.
Юрко памёр тым жа годам. У жніўні.
Чарнобыль зжор абодвух.
Хутка Вялікдзень. І трэба зьбірацца. На вёску. На могліцы. Улада дазваляе раз на год заехаць у Чарнобыльскую зону. Ушанаваць родных, сусудзяў.
І да Юрко з Крысьцінкай завітаць.
Маці казала , што яны нашыя сваякі. З абедзьвух бакоў.
Мы памром усе. Толькі Чарнобыль будзе існаваць у стагоддзях.
Дуб і крумкач на ём.
У вёсцы Буда, Хойніцкага раёна, Гомельскай вобласці.
Нейдзе ў краіне, пад назвай Беларусь.
Свидетельство о публикации №223041200588