Содавы эфект аповяд на беларускай мове

  У рэдкія дні Ніне даводзілася бачыць свайго мужа настолькі ж натхнёным, як
і ў дні, калі ён прыступаў дападрыхтоўкі свайго “натурпрадукту”. Зняўшы з цвіка ялавыя боты, Сцяпан спраўна нацягнуў іх на ногі, начапіў шапку і, як звычайна,закінуў у рот былінку. Пасядзеўшы з хвіліну ў задуменнасці, ён узняўся з рыпучай табурэткі і, напяваючы штосьці пад нос, накіраваўся да дзвярэй.
“Які шчаслівы”, – з агідай канстатавала Ніна. Яе гэтая дзейнасць ніяк не натхняла, ды і якую вясковуюжанчыну можа натхніцьперспектыва чарговага зацягнутага п’янства, калі надварэ восень і працы ў гаспадарцы поўнымпоўна? Пражыўшы многія гады змужам, Ніна добра разумела, што па заканчэнні рытуалу выгану гарэлкі абавязкова надыходзіць наступныэтап – дэгустацыя. І якіх ёй прыгод яна будзе каштаваць у гэты раз, заставалася толькі здагадвацца. Думкі Ніны станавіліся ўсё
меней і меней радаснымі, і, здавалася, галава ад іх цяжэла з кожнай хвілінай. Сцяпан жа вёрткай хадой перамяшчаўся з хаты ў хлеў,падрыхтоўваючы ўсё неабходнае для выгану палымянай вады. Жонку ён угэты святы працэс неўмешваў, баючыся пару
шыць унікальную рэцэптуру свайго напою. Некалькі дзён Сцяпан прарошчваў пшаніцу, падрыхтоўваў брагу, і цяпер справа за
сталася за малым – скласці апарат і вырабіць жаданы прадукт. Ад прадчування скорай весялосці ён нават пачаў прытанцоўваць. Ніна сядзела на лаўцы, тупа ўтаропіўшы позірк на свае парэпаныя ад працы рукі. “На колькі дзён праз гэтыя п’янкі ўвесь дог
ляд скаціны зноў будзе на мне? Пашанцуе, калі не прыйдзецца ў гэты час вы
слухоўваць абразы, як звычайна. Людзі ўжо бульбукапаюць, а ён сабе свята зладзіць хоча!” – са злосцю працягвала разважаць Ніна.За трыццаць год сумеснага жыцця яна добра вывучыла ўсе мужавы замашкі. Сцяпан па натуры сваёй быў
чалавекам строгім, часам нават суровым, але ў сутнасці нядрэнным. Але і праз дзесяцігоддзі Ніна так і не змагла змірыцца з яго п’янкамі, якія псавалі не толькі характар мужа, але і іх адносіны. Пагрукацеўшы шклянкамі, Сцяпан узяў
вёдры і накіраваўся да дзвярэй.
– Я ў лес па ваду, – з дзе лавым выглядам кінуў ён жонцы напаследак. Дзверы зачыніліся. Ніна падняла вочы на бочку з ненавіснай брагай. Колькі нацярпелася яна праз гэту гарэлку? Колькі яшчэ прыйдзецца вытрываць? Былыя крыўды ўзняліся ў памяці стомленай жанчыны і нібыта моцны паток з прарванай дамбы затапілі свядомасць. Ад злосці Нініны шчокі пабарвавелі, яна сціснула кулакі і раптам адчула ўнутры такую небывалую рашучасць, што вырашыла штоб там ні было сапсаваць мужу п’янае свята ў гэты раз. Ніна ўскочыла і адчыніла дзверцы кухоннай шафкі. На вочы ёй адразу трапіў пачаты пачак соды. Не доўга думаючы, жанчына схапіла яго, падышла да
ненавіснай бочкі, перакуліла вечка і высыпала ўсё змесціва ў брагу. Аднак праз імгненне радасць ад рэалізаванай помсты абярнулася ў страх. Нібы змяя брага пачала шыпець, пеніцца і падымацца ў вышыню. “Вой, жах які! Што ж гэта я ўтварыла? Зараз Сцёпка вернецца і ўбачыць, ну і ўляціць жа мне!” – раптам замітусілася Ніна. Здаецца,
прайшло некалькі хвілін, а буйная рэакцыя ў бочцы не спяшалася прыпыняцца. Пена паднялася вышэй краёў і пачала вывальвацца на падлогу. У роспачы Ніна схапіла анучу і пачала прыбіраць сляды свайго наіўнага злачынства. Сэрца яе білася так гулка, што яго грукі здаваліся крокамі Сцяпана, які вяртаўся з лесу. Імгненне, якое доўжылася гэтае дзеянне, падалося Ніне вечнасцю. Нарэшце брага супакоілася. Прыбраўшы сляды пены і зачыніўшы бочку вечкам, яна прысела на канапу, перавяла дух і замерла ў хвалюючым чаканні. За дзвярыма пачуліся крокі Сцяпана. Ніна, нярвуючыся, схапіла газету, якая ляжала побач, і прынялася яе чытаць, спадзеючыся, што муж не заўважыць яе хвалявання. Калі б Сцяпан зірнуў на жонку, то, напэўна, здзівіўся бы яе раптоўна ўзнікламу інтарэсу да чытання газет, якога раней не назіралася, аднак ён на жонку не паглядзеў. Паставіўшы вёдры з вадой на падлогу, мужчына пачаў збіраць свой самаробны апарат і, падрыхтаваўшы ўсё неабходнае, запусціў працэс. Прайшло некалькі гадзін, Ніна трохі супакоілася – здаецца, муж нічога не заўважыў, аднак што ў яго атрымалася на выхадзе, яшчэ трэба было даведацца. Надышоў вечар, Сцяпан сеў за стол і, пакуль Ніна мітусілася і расстаўляла талеркі, дастаў бутэльку свежавыгнанай гарэлкі. Пацёршы ў нецярпенні рукі, ён па ставіў перад сабой шклянку, напоўніў яе напалову, падсунуў да сябе закуску. Зірнуўшы на жонку, якая пільна сачыла за тым, што адбываецца, Сцяпан шумна выдыхнуў і перакуліў шклянку ў рот. Ніна сачыла за рэакцыяй мужа. Той, папаласкаўшы рот, павольна праглынуў і раптам змяніўся ў твары. Сцяпан панюхаў шклянку, у задуменнасці пакруціў яе і паставіў на стол. Памаўчаўшы з імгненне, ён, негледзячы на Ніну, засмучана выпаліў:
– Цьфу!.. Здаецца, і дрожджы добрыя былі, а гарэлка ўсё роўна не
ўдалася! Ніна тактоўна памаўчала.
– Малака? – разгублена прапанавала яна мужу праз хвіліну.
– Давай. – рашчаравана буркнуў Сцяпан. На тым гісторыя і скончылася.

Восень, 2020 г.


Рецензии