Поле зелянее

Зелянее веснавіца
На прыгожым полі.
Ярка ярая пшаніца
Для сялянскай долі.

Цёплы вецяр палуднёвы
Вясняком завецца.
Весень – красавік асновай,
Дым кальцом заўецца.

Спевы чуюцца ў полі
Веснавым абрадам.
То вяснянка-песня-доля,
Жаўрукоў атрадам.

Прыгажосць кругом такая,
Сэрца замірае.
Зяблік некага гукае,
Пчолак раздражняе.

Зелянее веснавіца,
Пэўна, будзем з хлебам.
Быццам бы смарагд пшаніца...
Сіні купал неба.


Рецензии