Мытная камора

Мытная камора, мытніца яшчэ,
Так паток падаткаў* у казну цячэ.
Ёй куніца-мыта сэнсу надае,
Так манета «куна» прыклад падае.

З граматы смаленскай звесткаю вядуць:
Шчодрыя падаткі ў казну ідуць.
Кунаемец-мытнік – урадовец ён,
Так кунайміт сталы зберагаў закон.

Мытнік, альбо мытар, ён дзяржавы страж,
Каб не распаўзлася ад граніц іржа.
Мытная камора ведала статут,
Мытную каманду веды не гнятуць.

Каларытнасць грамат з даўняе пары.
Мытніца... падаткі.... мытнік, забяры!
Мемуары маюць пэўныя сляды,
Плаціш па закону, дык няма бяды.

Заўвага:
*У тыя старажытныя часы (1514 год) не існавала падзелу паміж пошлінай і падаткамі. Аб гэтым яскрава сведчыць грамата князя Васіля Іванавіча Смаленскага.


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
Написано хорошо. Мытня - таможня. Отдал я ей 15 лет))) Приятно было прочитать.

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   25.04.2023 21:34     Заявить о нарушении
Написала с целью увековечивания почти позабытых старых белорусских слов.
Источник - грамота князя Василия Ивановича Смоленского (1514 год).
Тогда слова "пошлина" и "налог" были равнозначными, позже произошло их разделение, и, как следствие, создание разных ведомств по сбору.
Мне приятно получить отзыв от сведущего человека. С благодарностью и поклоном!

Татьяна Цыркунова   26.04.2023 08:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.