Спартовая жанчына

Па даўняй хрысціянскай традыцыі праз тыдзень пасля святкавання праваслаўнага Вялікадня, заўсёды ў аўторак, адзначаецца народна-хрысціянскае свята Радаўніца – дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых. Ва ўсходніх славян свята яшчэ называецца “ Акліканне нябожчыкаў”.

За тыдзень да Радаўніцы мы з мужам прыбралі магілкі бацькоў. З Гродна прыехала мая сястра Таццяна з мужам, Уладзімірам Цыркуновым, бацькі якога таксама пахаваныя на Целяханскіх могілках. Напярэдадні хрысціянскага свята сям’я сястры падрамантавала надмагіллі і ўпрыгожыла пахаванні кошыкамі кветак.

Па вяртанні з могілак муж Таццяны скасіў газоную траву, усталяваў надворную душавую кабіну, напоўніў вадой двухсотлітровы душавы рэзервуар і выканаў дробныя рамонты ў хаце.

Прыгатаваўшы абед, мы з сястрой вышлі на двор і, седзячы на любімай жоўтай лаўцы пад хлявом, назіралі за працай мужчын.

Красавіцкі дзень быў сонечным і цёплым. Любуючыся дагледжаным садам і агародам, высокімі туямі, пасаджанымі Таццянай падчас уладкавання нашага радавога гнязда, я зірнула на размешчаную ў агародчыку альтанку.

– Памятаеш, адразу пасля пабудовы наша альтанка была пакрыта трыснёгам? – звярнулася я да Таццяны.

– Вядома, памятаю, яна тады нагадвала будынак інданэзійскага вострава Балі, –  адказала мне сястра.

Паглядзеўшы на збудаванне з ачышчанага ад кары кругляка, Таццяна ўсміхнулася:

– А ты не забылася, што папярэднічала набыццю альтанкай віду астраўной пабудовы?

– Колькі гадоў прайшло, хіба ўспомніш? – паспрабавала я спаслацца на дрэнную памяць.

– Так я табе нагадаю. Мы з мужам адправіліся на Сомінскае возера. Выкупаўшыся, я паглядзела на трыснёг звычайны, які ў  дастатку расце на берагах вадаёма. А ў нас ужо быў гатовы каркас альтанкі! Вось я і прапанавала Валодзю выкарыстаць у якасці дахавага матэрыялу трыснёг, бясплатны будаўнічы матэрыял! Ён пагадзіўся і адразу ж пайшоў зрэзаць чарот, – сказала Таня.
 
– А вось гэта я ўжо памятаю! Вы прывезлі некалькі звязкаў раслін, Валодзя “прымерыў” іх на аснову даха збудавання. Спалучэнне тоўстых бярвёнаў і чароту надало будынку незвычайны для нашых месцаў, экзатычны выгляд, – працягнула я тэму будаўніцтва альтанкі.

– Значыць, успомніла! І што было далей? – удакладніла сястра з паказной абыякавасцю.

– Я выказала жаданне прыняць удзел у нарыхтоўцы прыбярэжнай травяністай расліны і сказала, што заўтра раніцай таксама паеду на Сомінскае возера. Маўляў, утрох мы хутка нарэжам неабходную для ўладкавання альтанкі колькасць трыснёга! – прыгадала я.

– Так і было. Ты яшчэ сказала, што такой спартовай жанчыне, як ты, не складзе асаблівай працы зрэзаць расліны і выносіць іх на сушу, – усміхаючыся, пацвердзіла Таццяна.

Я ўспомніла дэталі “здабычы” чарота. Раніцай мы паехалі на возера і распрануліся да купальнікаў. Для папярэджання парэзаў ног аб вострае лісце раслін надзелі сланцы і ўвайшлі ў вадаём.

У зарасніках трыснёга ў мяне з’явілася пачуццё, што тваністы прыбярэжны глей засмоктвае ступні. Не звяртаючы ўвагі на непрыемные адчуванні, я працягвала зрэзаць будаўнічы матэрыял для будучага даху альтанкі, складаючы яго на паверхню вады.

Набраўшы дастатковую, на мой погляд, колькасць трыснёга, я абхапіла стос двума рукамі і прыціснула да цела. Паглядзела ў бок берага і сабралася ісці да яго найкарацейшым шляхам.

Не тут-то было: ногі шчыльна “замацаваліся” на дне вадаёма! Узяўшыся за “надзейную апору” – гнуткае сцябло злака, які рос побач з маім “працоўным” месцам, я выцягнула з глею левую нагу; яна імгненна пагрузілася ў твань пры спробе выцягнуць правую нагу.

Спачатку ніхто не звяртаў увагі на мае “акрабатычныя нумары”; з вялікай цяжкасцю я двойчы вынесла на сушу зрэзаны трыснёг.

Трэцяя спроба аказалася няўдалай. Мне ніяк не атрымлівалася вызваліць абедзве нагі для перамяшчэння ў вадзе; на мае неэфектыўныя спробы выйсці на сушу звярнуў увагу муж Таццяны.

– Нэлечка, давай я табе дапамагу! – прапанаваў Валодзя і вынес на бераг стос падрыхтаванага мною чарота. – І, наогул, выходзьце вы з Таняй з зараснікаў, лепш паплавайце, а я сам справлюся!

Таццяна выйшла на бераг, а я ніяк не магла выцягнуць ногі, якія амаль да сярэдзіны галёнкі былі пагружаныя ў азёрны глей; на дапамогу мне прыйшоў зяць.

– Давай руку, “спартовая жанчына”, – усміхнуўся Валодзя.

Пасля вызвалення мяне з асадкавага “палону” я спытала ў сястры, як ёй у такіх умовах удалося захаваць мабільнасць?

– Я ўвесь час пераступала з нагі на нагу, вось і не загразла ў глеі, –  растлумачыла мне Таццяна.

З часам эпізод з даставаннем мяне з тваністага палону набыў характар буйнамаштабнай выратавальнай аперацыі, а мой імідж “спартовай жанчыны” быў беззваротна згублены.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Тут я вижу С. Макаров тоже отзывы дает? Неужели знает белорусский? А я чем хуже?)))
Рассказ очень понравился! Да, в опасное положение Вы попали. Это хорошо, что были не одни, и Володя помогли Вам выбраться.
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   15.05.2023 06:44     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Вам ли, полиглоту, не понимать белорусского языка, сколько переводов Вами опубликовано!

Читают и пишут отзывы на белорусскоязычные произведения и выходцы из Белоруссии, проживающие за границей, и жители России, и Украины, считая белорусский язык очень "мілагучным" - благозвучным.

С улыбкой и теплом.



Нелли Фурс   15.05.2023 08:22   Заявить о нарушении
Да, я же забыла, что я - полиглот!))) Непременно буду читать. Тем более, что половина слов понятна и без перевода.
С теплом и улыбкой,

Людмила Каштанова   15.05.2023 08:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.