Сцяжынка

Мой лёс - мая танюткая сцяжынка
Сярод мільёнаў сцежак на зямлі,
Маленькую і кволую дзяўчынку
Анёлы ад хваробы ўбераглі.

Была на тое, пэўна, воля лёсу,
Каб доўгім быў мой час, маё жыццё.
І слёзы мае, светлыя, як росы,
Аздобяць чысцінёю пачуццё.

З ім, стомленая, спаць штоноч кладуся,
З ім сустракаю сонечны прамень,
Я з гэтай чысцінёю жыць імкнуся,
Па ёй звяраю мной пражыты дзень.

І столькі адчуваю я пяшчоты,
І столькі невыказнай цеплыні...
Мелодыі чаруючыя ноты
Гучаць адтуль, з душэўнай глыбіні...

Бяжыць удалеч тонкая сцяжынка
Сярод мільёнаў сцежак на зямлі,
Душою я маленькая дзяўчынка,
Але на валасы снягі ляглі...


Рецензии