Коцька бел
Пачалі яны жыць разам. Ды так дружна, проста як рыба з вадой. У хаце ці на падворку, коцiк паўсюль хадзіў за кавалём, і каваль заўсёды яму цешыўся. Яны нават спалі разам: толькі ляжа каваль, коцька скокне на ложак, на грудзях у сябра прыгрэецца і бурчыць ціхенька, закалыхвае. А спатрэбіцца кавалю сысці кудысьці з падворка, коцік паходзіць-паходзіць, ды і скокне на плот. Уладкуецца ямчэй і сядзіць, глядзіць, гаспадара чакае, хату пiльнуе.
Вось выпадак быў: адправіўся раз каваль да кума ў суседнюю вёску і засядзеўся там да вечара. У гэты час пагрукаў у браму жабрак. Грукнуў раз, іншы, ды і зайшоў без попыту. Пахадзіў па двары, бачыць, сякера ля парога ляжыць, толькі жадаў ўзяць, ужо руку працягнуў - а коцiк тут як тут: дзіўна скасабочыўся, набычыўся і, сыкаючы, пайшоў бокам, а пасля і кінуўся на няпрошанага госця. Учапіўся ў вопратку і давай дзерці яму морду кіпцюрамі. Кінуў той тую сякеру і бягом з падворка, толькі яго і бачылі. Па ўсёй Слабадзе свяціў пасля дранай мордай.
Так і жылі каваль з коцікам, і былi адзiн аднаму даспадобы. Бывала, сядзе каваль вечарам на ганак, возьме коцьку сабе на калені, лашчыць і расказвае пра свае думкi, пра вёску, пра свет. А той слухае ўважліва і бурчыць ціхенька, цешыцца. І каваль цешыцца ў адказ.
І раптам коцiк кудысьці знік. Вярнуўся каваль дадому, а коцька ня сустракае яго як звычайна. Стаў шукаць - няма нідзе, як скрозь зямлю праваліўся. Сумны, ужо збiраўся пайсці пытацца па суседзях, пасля чуе, стукае нехта ў брамку. Пайшоў адчыняць - суседка стаіць, дзяўчына на выданні. Працягвае кавалю коцiка, так, маўляў, і так, кажа, забег да нас дадому. Ты ўжо прабач, працягвае, я яго памыла, і расчасала. Глядзіць каваль і праўда: больш ранейшага стаў бялейшы коцiк і стужачка стракатая на шыі павязана.
Запрасіў у хату, адмаўляецца. Некалі, кажа, іду на луг па зёлцы. Цяпер, кажа, такія дні, калі зёлкi самi просяць, каб iх сарвалі. Аддала коцьку, і павярнулася, каб ісці. Ледзь угаварыў зайсці ў хату, хоць бы гарбаты выпіць. Зайшла.
Наліў коціку малака, паставіў кіпяціцца ваду. Слова за слова, разгаварыліся.
- Вось дзіўна, - кажа каваль, - быццам бы і побач жывем, а я амаль нічога пра цябе не ведаю.
- Няма часу табе было, - усміхнулася маладзiца. - Усё з коцікам сваім гутарыў.
І тут яна паведамляе такое, пра што ніхто акрамя каваля і коцькi ведаць не мог, пра яго думкi, пра вёску, пра свет. Дзівіцца каваль, як яна магла пазнаць яго таямніцы, а дзяўчына толькі глядзіць у адказ сінімі, як азёры, вачыма і пасміхаецца. Ды так, што галава ідзе кругам... А коцік ужо скокнуў ёй на калені і бурчыць, прывыкае.
Папілі гарбату. Адпусціла коцьку маладзiца і ўздыхнула.
- Што ж, - кажа, - пара мне.
Патупіўся каваль, маўчыць, ня ведае, што адказаць, як упрасіць яе аб новай сустрэчы. А тая зноў зірнула хітра і кажа:
- Цi заўтра прыходзіць гарбату піць, ці як?
- Прыходзь, - узрадаваўся каваль. - І коціка пацешыш…
На тым і парашылі. Так і сустракаліся кожны вечар: то гарбату пілі, то зёлкi збіралі, а то проста шпацыравалі. Абвешчылi запавець, сыгралi вяселле ды жылі доўга і шчасліва…
Свидетельство о публикации №223050301633