Смартфон каму в радасць, а каму хлапот болей

   З наступленнем вясенней пары  людзі сталі навадзіць
парадак на прылеглых тэрыторыях к сваім будынкам;рамантаваць заборы,
ачышчаць двары ад смецця і прашлагодняга лісця,абразаць дрэвы.Вось і
я задумаў паправіць свой забор і тут агледзіў,што ў мяне няма цвікоў
патрэбнага памеру і рашыў з'ездзіць у горад.
   Зайшоў у хату,пераапрануўся,дастаў некалькі грошаў з партамона і
сказаў сваёй палавіне,каб не хвалявалася:
   - Я ў горад за цвікамі.
  Тая прабурчэла  з кухні:
   - Дажыліся,за цвіком трэба дзень траціць.Было столькі лавак;прамысло-
вая,прадуктовая,хазяйственная,кніжная.Працавала сталовая,  цырульня,
камбінат па пашыву адзення і рамонту бытавой тэхнікі,-усё пазакрывалі,
цвіка няма дзе купіць,у горад трэба,дзень марна траціць,хаця бы аўтобусы
хадзілі,дык раз у дзень.Во стала сяло,нічога не рабі і жыві весяло.
    На гэту заўвагу  я прамаўчаў і выйшаў з хаты.
  Але я хачу распавядаць аб другім.Прыдбаўшы пару кіль цвікоў,я тут жа
скіраваўся на станцыю.Людзей на гэты рэйс было шмат.
 І калі пад'ехаў к пасадачнай пляцоўцы аўтобус і адчыніў дзверы:пасажыры дружна сталі яго запаўняць,штурхаючы адзін аднаго.Не прайшло і пяці хвілін
як аўтобус запоўніўся да адказу і тут жа рушыў па свайму маршруту.
     Месца мне не дасталася і я стаяў якраз пасярэдзіне прахода.Злева
ўперадзі мяне сядзелі два маладыя хлопцы і размаўлялі пра сямейны справы.
Я прыслухаўся к іхней размовы.Адзін і кажа:
  - Сягоння я з сваёй ненагляднай паспрачаўся, так па пусцяках і пайшоў
з хаты.Цяпер вось яна мне названівая на смартфон цераз каждыя паўчаса,а я
не адказваю,няхай пабесіцца.Вось ужо будзе хутка званіць.
    І сапраўды тут жа раздаўся вельмі зычны і доўгі званок.
   А ўперадзі двух гэтых хлопцаў сядзела вельмі тлустая жанчына пажылога
ужо возрасту і на каленках трымала вялікаю сумку з пакупкамі. І калі
раздаўся званок яна тут жа схамянулася і стала капашыцца у сваёй сумцы.
І колькі звінеў смартфон таго хлопца,жанчына ўпорна капашылася ў сваёй
кладзі.Многія пасажыры сталі з цікавасцю назіраць за ёй,відаць і ім
надакучыў гэты настырны громкі званок.
    -Ну, што за ліха,куды ты падзеўся,- загаварыла сама сабе жанчына.
   Але тут жа смартфон заціх і жанчына перастала капашыцца і на ўсім
сур'ёзе прамовіла:
    -Во чорт,напэўна дома забылася.
  І я падумаў,смартфоны каму вялікая радасць і паўсяднеўная неабходнасць,
а каму лішняя пад старасць забота.


Рецензии