Атрута
Стась колькі год мав мянушку
Атрута. Як другое ім'ё. Цішком так яго называлі.
Чаго прыляпілася мянушка, ніхто і ня ведаў.
Стась траўнікам быў.
Лячыў людцаў ад усялякіх хвораў. Зёлкамі. Настоямі. Паважалі Стася на Палессі.
У газэце раённай друкавалі. Во- чалавек лекар.
Адбою не было ад кліентаў.
Дзеўку , маладую прывезлі да Стася. Каб паглядзець. Мо вылячыць. У краіне сталічныя аніякія лекары не браліся за стан дзяўчо. А грошав на Эўропу, Ізраіль і ЗША ў ейнага бацькі не було. Адкуль грошы ў простага трактарыста.
Зчарнела дзяўчо вонкава і ў сярэдзіне.
Паглядзеў Стась на дзяўчо. Паразмаўляў. І з бацькам. Доўга гутарку в'ёў.
Далі абодва згоду.
Стась у лес пайшоў. Грыбы зьбіраў. Не абы якія. А тыя, якія ніхто не бярэ. І ніхто не бачыць. Калі яны растуць. І дзе.
Толькі ў даведніках навуковых пішуць на латыні іх назвы. І якую атруту яны вапрадыктоўваюць.
Што ні есьці, кранацца іх нельга. І в іх бок глядзець, бо некаторыя могуць стрэліць у вока джалам з атрутай.
Во якія грыбы на нашым Палессі ёсць.
Адэльку Стась у другой хаце пасяліў. Год варыў грыбы. Настойкі рабіў.
Адэльцы даваў.
Ніхто не ведаў, дзе знікла дзяўчо. А бацька маўчав.
Адэлька ачуняла.
Зараз жыве у штаце Паўночная Караліна.
У яе дзьве дачкі. Якія навучаюцца ў школцы сучаснага мастацтва.
А Стась памёр. Праз пяць гадоў як. Як і бацька Адэлькін, Пятрок. Чарнобыль тут на век. На Тураўшчыне.
Атрута.
Паветра атручана тут, горам, сьлязьмі і жыццямі памерлых немаўлят.
Стась Атрута.
Ніхто на ягоныя могліцы ня ходзіць.
У беларусаў памяць нядоўгая.
Свидетельство о публикации №223051300037