Канкурэнцыя
Неўзабаве з’явіўся яшчэ адзін доўганогі, які таксама прэтэндаваў на шматгадовае месцазнаходжанне буслоў; гаспадары гнязда характэрным клёкатам адпуджвалі магчымага “захопніка” жылля.
Бусел адлятаў і зноў вяртаўся на дах дома, які суседнічае з гняздом. Буслы, якія прыляцелі першымі, заняліся ўладкаваннем свайго жылля, паказваючы такім чынам чужынцу, што месца занята, адлятай адсюль.
Птушка аказалася настойлівай і, прыкладна тыдзень, спрабавала завалодаць “добраўпарадкаваным” гняздом. Не дабіўшыся выніку, бусел на нейкі час знік, а потым ужо парачка птушак з’явілася на слупе лініі электраперадач побач з домам нашых суседзяў.
Новая сям’я буслоў занялася будаўніцтвам гнязда. У параўнанні з прытулкам старажылаў навабуд уяўляў сабой вартае жалю відовішча: невялікая колькасць галінак, саломы і сухой травы.
Я ўвесь час назірала за будоўляй і здзіўлялася, чаму гняздо не павялічваецца ў памерах, буслы ж пастаянна носяць у дзюбах будаўнічы матэрыял?
Адказ на маё пытанне дала суседка, каля дома якой пасяліліся птушкі.
Я выйшла ў кветнік падрыхліць клумбы; у гэты час Валянціна Міхайлаўна таксама займалася навядзеннем парадку ў агародчыку. Паскардзіўшыся на халоднае надвор’е, мы перайшлі да абмеркавання тэмы ўладкавання жылля буслоў. Паказваючы на невялікае новае гняздо, я выказала здагадку:
– Відаць, вельмі малады бусел пасяліўся па суседстве з Вамі, Валянціна Міхайлаўна, гняздо зусім не ўмее будаваць.
– Як жа, не ўмее! Не даюць яму будаваць! – запратэставала суседка.
– Хто не дае? Працаўнікі, якія абслугоўваюць паветраныя лініі электраперадач? – удакладніла я.
– Як бы не так! Вось гэты бусел не дае яму будаваць, увесь час скідае на землю прынесеные галінкі! – Валянціна Міхайлаўна паказала рукой на гняздо “бусла-старажыла”.
– Ніколі не чула, каб птушкі перашкаджалі адзін аднаму будаваць гнёзды, – здзівілася я.
– Вось, паглядзіце, усё гэта сын сабраў у двары, – паказала суседка на немалое бярэмя галінак розных памераў. – Я сама бачыла, як у адсутнасць гаспадароў бусел з суседняга гнязда пералятаў у новае і дзюбой скідаў галінкі.
– Хто б мог падумаць, што бусел – сімвал міралюбнасці і мудрасці, можа быць спусташальнікам гнязда свайго суродзіча?! – уразілася я.
Напады на жыллё маладых птушак спыніліся толькі тады, калі самка пачала выседжваць яйкі.
Усеведны Інтэрнэт растлумачыў, што аддалённасць бусліных гнёздаў адзін ад аднаго павінна быць двесці, а яшчэ лепш – трыста метраў.
Каб пазбегнуць птушыных канфліктаў.
PS. Я вымерала адлегласць паміж слупамі з гнездзішчамі буслоў; яно склала прыкладна сто метраў.
Значыць, бусел-старажыл, “ведаючы” аб рэкамендацыях навукоўцаў-арнітолагаў, спрабаваў не дапусціць маладую пару на “сваю” тэрыторыю.
Свидетельство о публикации №223052200507
С уважением, теплом и наилучшими пожеланиями,
Людмила Каштанова 11.06.2023 07:24 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
В гнёздах уже появились аистята и борьба между самцами закончилась.
Может, они объявили перемирие?
С улыбкой и теплом.
Нелли Фурс 11.06.2023 14:40 Заявить о нарушении