Жыццю - жнец Сьмерцi - касец. Келiкi
Нейдзе на Палессі. На мяжы. Лельчыцкі-Ракітнянскі раён.Адміністрацыйная.
Мяжа. Украіна і Беларусь. Шчэ разам.
Вёска сярод балот. Німа шчэ дзотаў, кулямётаў і дронаў. І схронаў.
Ранак.
Баба Адарка ноч не спала, варочалася. Унукі турбавалі. Малодшы. Нейкі кволы, і падкульгвае. Не дапамагае мая моц і зёлкі. Трэба да Ядзі , стрыечнай сястры, пад Ракаў везьці. Ядзя адолее хваробу. Старэйшы, той малайцом. Лоўкі, хорошун. Унукі. Вожыкі. Міша з Колем.
А пятай баба растапіла печ. Паставіла крышаны з рэбрышкам. Пшонку у чугунцы. Малы чугунок. З вайны шчэ. Зьверху крыху трэснуў. Але трымаецца. Добрая каша на малацэ артымліваецца.
Баба заварушылася і пайшла даць сьвінням. Курам насыпала. Гускам камбікорму, дзякуй Мэндыку, старэйшаму ўнуку, два мяхі з фермы прывалок. А праз годзіну Мушку на пашу, у тавар, гнаць. Добрая Мушка карова, не бадлівая, але вжэ старая. Хутка вырашаць, што рабіць. Ці удома забіць, ці на мьясаканбінат, у Каленкавічы аддаваць. Старая застыла ў задуменні. Шэрая кошка Вася пацерлася аб ногі. Авуса! Пайшла, падлюка, кацянят прывалакла, што рабіць. Ізноў у берагу тапіць. Адное , рудое, хай гадуецца. Патупала. Прынесла два вядзерцы халаднючай вады з кіралавай студні. Добра што шнэка прыладзіў. Бо важко цягаць крукам. Доўгі крук , чтэрэ мэтры. Рукі не трымаюць. І раз у тыдзень абавязкова вядро саскочыць. Мэндык дастане, але будзе буркаць.
Бабо, о , бабо!!!
Мы сядзім на поліку, каля печы. Тут, у малым кашеліку ціпляняты сядзяць. Жоўтыя, чорныя. Ціўкаюць. Мы адкідваем шматку. Сонейка праменіць на неўмалят. Пачынаюць варушыцца і ціўкаць грамчэй. Баба Адарка насыпае ім жменю жоўтага пшана. Ежьце, куркі і пеўнікі.
Бабо! Мы на двор хочам!
Баба Адарка нешта там , у печы , цягае чапляёй. Па цэгле глухі грук.
Бабо, мы на двор хочам!!
Баба Адарка , папраўляючы хустку, цярэбіць нашыя віхоры.
Чакайце. Зараз пойдзем.
Баба сунецца да шафы. Мы ведаем , што там, у сярэдняй шуфлядцы. Дзе цукар захоўваецца. Рафінад. Белы з блакітнымі пражылкамі. Там у мяшэчку келікі. Цукеркі. Карамелькі. З слівовым варэннем у сярэдзіне.
Баба адмукае клямку. Мы бяжымо на вуліцу. Сонца высока. Каля плоту суседскія. Ўдзьвох. Браты Тадэк і Юрась. Малодшыя за нас. Чакаюць. І так кожны дзень.
Бо ведаюць. Выйдзе баба і дасць па келіху. Кожнаму. І нам таксама. Я злуюсь. Мне шкада. Келіхаў.
Чаму яна дае і ім. У іх ёсць і тата і мамо. І баба Джогланіха.
Але кожны ранах хлопцы каля нашага двару. Малыя. Мурзатыя. У старой вопратцы. Летам басыя. Увесну і ўвосень у зьбітых бацінках вялікага памеру. І без шкарпэткаў. З сінімі саплівымі насамі.
Мяне дапытваў майор. Стары.
І мне нічого добрага не сьвяціла. Пажыццёвае. А мо і болей.
Майор круціў і так і гэтак. Потым спытаў, а вось твае прозвішча, знаёмае, скуль ты.
У справе напісана. Чотка. Мінск.
- а на вёсцы быў.у дзяцінстве. На Палессі?
- быў.
- келікаў шкадаваў?
- шкадаваў.
- а баба Адарка - не.
Я Тадэк.
А дзе твой малодшы брат, Міша?
- у Аўганістані загінуў.
А твой, Юрась?
- Юрасік там жэж згінуў.
Ні цела. Ні звестак. Анічога.
Баба Адарка шкадавала нас, малых.
А я цябе пашкадую, вялікага. Радуйся, што жывы. Ногі не прастралілі. Галаву кувалдай не праламілі.
Шо ты тут робіш , на маёй замлі, Колік, навошта ты тут? Давай, на выхад.
Больш я ніколі яго не бачыў. І мене ніхто больш не бачыў.
Джогланавых унукаў забралі. Яны тыдзень як лавілі на горэ голубоў і смажылі іх, каля бацькавай сцёпкі.
У інтэрната завезлі. Хлапцоў. Бо. Учадзелі іхнія бацькі і баба іхняя, Ганна. Чужыя да нас хлопцы. Баба Адарка, як яна шкадавала іх. Заўсёды давала па цукерку. Гладзіла па галаве. І казала, мае гаротнікі. Ежьце. Што шчэ вас чакае ў гэтым жахлівым шляху жыцця.
Унукі бабы Адаркі. І свае і чужыя.
Баба Адарка: хлопчыкі, вось вам па келіку, крый Божа, не сварыцеся...
Свидетельство о публикации №223060300392