Сцежка

Сцежка

Мокрая. Сцюдзёная. Ты падарваўся а пятай. Бяжыш ранкам па такой. Басанож.  Каша з ўюнамі пахажаць. А гразь між пальцаў - чвяк. А ты бяжыш.  Ты малады. Табе дзесяць год. А твайго каша вжэ сусед, курва, аднакласнік, пахажаў...

Андрон. Мянушка такая ў яго. З дзяцінства.
Той самы Андрон.  Які , " сомневаюсь я"  з кіно Цені знікаюць апоўдні.
Верашчака Вадзім Адольфавіч.
Ён у верталетнае адразу, апасля дзесятага паступіў.
Кожнага года прыязджаў на пасёлак. Да бацькоў.
Нам каля клуба,пра чачэнскую расказваў. Як на баявы захадзіў. На паселішча.
Шо далі то далі. Казаў  Вадзім.

Нейкім годам , праз тры выпітыя. Старэйшы, наш сродственнік, Паша Кульгавы,  аўганец, спытаў, а там людцы, цывільныя, былі, у тых аулах?
- нам  дали приказ. Приказы не обсуждают.

І Паша , на добрым падпітку, старой кульбакай даў па галаве майору расейскіх ВВС.

Другі год як не прыезджае  Вадзім да бацькоў. На пасёлак. Праварульны Лексус зарастае мхом у двары.
На пытанне, дзе Вадзім, маці, Карпаўна, маўчыць і выцірае вочы. Сінім платочкам.


Рецензии