Жыццё-чарнавiк

Жыццё-чарнавік

У сярэдзіне дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя мая добрая знаёмая працавала дырэктарам трыкатажнай фабрыкі, даволі паспяховага прадпрыемства горада. Пасля развалу вялікай краіны ўзніклі праблемы з пастаўкамі сыравіны і швейнай фурнітуры, а таксама рэалізацыяй гатовай прадукцыі. Каб захаваць пераважна жаночы працоўны калектыў, Ніне Сяргееўне даводзілася “круціцца”: дамаўляцца з сумежнікамі аб бесперабойным падвозе зыходных матэрыялаў для гатавання трыкатажных вырабаў, а таксама заключаць дагаворы на пастаўку гатовай прадукцыі ў гандлёвую сетку былых рэспублік Савецкага Саюза.

Ненармаваныя працоўныя дні, тыдні, месяцы выклікалі ў энергічнага дырэктара развіццё хранічных захворванняў, якія яна лячыла ў знаёмых медыкаў.

Шматгадовыя зносіны пацыенткі з дактарамі перайшлі ў сяброўства. Ніна Сяргееўна стала “сваёй” у медыцынскім таварыстве і нярэдка прымала ўдзел у нашых нефармальных мерапрыемствах.

Неяк вясной прыяцелька запрасіла медыкаў  “на шашлыкі”. Кампанія складалася з людзей прыкладна аднаго ўзросту, з агульнымі інтарэсамі, звычкамі і ўспамінамі.

Ініцыятар выязду распавяла, што непадалёк ад горада, у даволі зацішным месцы, размешчаны дом, які дастаўся ёй па спадчыне ад роднай цёткі.

–  Цётка памерла некалькі гадоў таму, дзяцей у яе не было, вось і напісала завяшчанне на мяне. Некалькі разоў я з’ездзіла туды, а што рабіць з гэтай маёмасцю, не ведаю, – панаракала Ніна Сяргееўна.

Прыехаўшы на месца, мы ўбачылі вялікі дыхтоўны дом з круглага лесу. На тэрыторыі сядзібы, агароджанай доўгімі жэрдкамі – закінутый сад і запушчаны агарод з травой, якая ледзь прабіваецца …

Ніна Сяргееўна адчыніла вялікі навясны замок на сваіх уладаннях і запрасіла гасцей у дом. Нежылы пах, фатаграфіі ў рамках на сценах, самаробная мэбля, баваўняныя фіранкі на вокнах, печцы, пліце, пыл, запусценне …

Хутка аглядзеўшы дом, мы выйшлі на двор. Мужчыны заняліся развядзеннем вогнішча і збудаваннем імправізаванага століка з дошак, якія ляжалі пад навесам.

Пакуль жанчыны накрывалі на стол, “спецыяліст” па падрыхтоўцы шашлыкоў нанізаў мяса на шампуры і пакінуў іх на падносе, чакаючы, як ён выказаўся, “патрэбнай кандыцыі” вогнішча.

Згаладалыя медыкі сабраліся ля стала. Ніна Сяргееўна выняла з сумкі і паставіла на стол літровую бутэльку са светла-жоўтым змесцівам.

– Трэба паспрабаваць гэты напой, мне дачка з Масквы прывезла, – прапанавала яна.

Віначэрп адкрыў бутэльку, наліў віно ў пластыкавыя шкляначкі і звярнуўся ла прысутных:

– Першы тост у кампаніі медыкаў, вядома ж, за здароўе!

– Нейкі дзіўны смак у гэтага віна, – паспрабаваўшы напой, падумала я і пацягнулася за бутэлькай.

На літроўцы з вінтовай вечкай было напісана: «SCOTCH WHISKY».

– Усё зразумела, “віно” аказалася віскі, – зразумела я прычыну дзіўнага густа “віна”.

– А што гэта было? – зморшчыўшыся, пацікавілася адна з калегаў.

– А гэта быў падарунак з Шатландыі, віскі называецца! – паставіўшы бутэльку на месца, адказала я.

– Не можа быць! Сапраўдны шатландскі віскі?! – здзівіліся мужчыны.

– Напэўна, сапраўдны, на этыкетцы тэкст напісаны на ангельскай мове, – адказала я.

Кампанія звярнула погляды на Ніну Сяргееўну.

– Так, гэтую бутэльку з Вялікабрытаніі перадала дачцэ яе сяброўка, а дачка вырашыла, што мне – больш патрэбна. Вось і спатрэбіўся падарунак, – патлумачыла ініцыятар паездкі.

Наталіўшы голад, частка жанчын накіравалася ў найбліжэйшы лясок, у якім ужо заквітнеў кураслеп дуброўны. Паблукаўшы па вясновым лесе і сабраўшы невялікія букецікі кветак, вярнуліся да вогнішча, у якога гаспадарыла моцная палова чалавецтва.

Змешчаныя над вуглямі шашлыкі знаходзіліся ў завяршальнай стадыі падрыхтоўкі. Цудоўны водар смажанага мяса прыцягнуў да вогнішча ўсіх удзельнікаў выязду.

Са збянтэжаным тварам з дому выйшаў муж галоўнай медыцынскай сястры паліклінікі, які не браў удзелу ў застоллі; у той раз на ім было транспартнае забеспячэнне. Падыйшоўшы да ўладальніцы дома, Вячаслаў Паўлавіч працягнуў ёй папяровы скрутак і сказаў:

– Вось, на гарышчы знайшоў …

Ніна Сяргееўна разгарнула пакет; з яго пасыпаліся савецкія рублі, траячкі, пяцёркі і чырвонцы.

– Я пералічыў грошы: тут роўна тры тысячы рублёў, – сказаў Вячаслаў Паўлавіч.

– За гэтыя грошы некалькі гадоў таму можна было “Запарожац” купіць, – задуменна вымавіў хтосьці з мужчын.

Усе паглядзелі на ўладальніцу дома і трох тысяч савецкіх рублёў, ужо адабраных са звароту. З адхіленым тварам яна перакладала купюры з адной рукі ў іншую і напаўголасу нешта прыгаворвала.

– Ніна Сяргееўна! – паклікаў жанчыну Вячаслаў Паўлавіч, які знайшоў “скарб”.

Рэакцыя на выгук аказалася нечаканай: стан здранцвення спадкаеміцы “незлічоных багаццяў” зменіўся плачам.

Усе прысутныя ведалі Ніну Сяргееўну як вытрыманую жанчыну, якая умее “трымаць удар”, гэтакую “жалезную лэдзі”. А тут слёзы, рыданні, лямант …

Трохі супакоіўшыся, “багачка” патлумачыла:

– Вы не думайце, не грошай гэтых мне шкада, я заможная жанчына. Мне шкада цётку Валю, якая сабе ва ўсім адмаўляла, нават здобную булачку лічыла раскошай! І мяне лаяла, калі я ёй прывозіла прадукты, маўляў, навошта так шмат, эканомней трэба жыць!

Голас Ніны Сяргееўны дрыгнуў; яна паспрабавала было зноў заплакаць.

– Э-э, так справа не пойдзе, – рашуча заявіў Вячаслаў Паўлавіч. – Я хаця і не медык, але добра ведаю, чым лячыць стрэс. Хутка ўсе да стала, зараз дарэчы будзе шатландскае “віно”!

Праз шмат гадоў мы з сястрой Таццянай Цыркуновай абмяркоўвалі неадольную цягу да назапашвання некаторых нашых агульных знаёмых. Падводзячы вынікі размовы, сястра задуменна вымавіла:

– Ствараецца ўражанне, што падобная катэгорыя грамадзян перакананая ў бясконцасці зямнога быцця. Жывуць, нібы чарнавік пішуць. Маўляў, пражыву я гэтае “чарнавое” жыццё як прыйдзецца, а вось у наступным жыцці …

Я добра запомніла выраз сястры: “жыццё, як чарнавік”. Не ведаючы адказа на адвечнае пытанне: “Ці ёсць жыццё пасля жыцця?”, стараюся нічога не адкладаць “на потым”.


Рецензии
Очень атмосферный рассказ. Картина со старым домом и заросли старого сада стоит перед глазами. А еще дымок от шашлыка и тепло в горле от виски...))) Я часто задумываюсь, почему многие считают жизнь в СССР очень хорошей и счастливой. Ведь люди жили небогато совсем, а то и вовсе бедно, экономили на всем, копили в надежде через 10-20 лет купить что-то грандиозное типа автомобиля или югославского мебельного гарнитура. И все эти очереди и блаты в магазинах, и больницах, в учебных заведениях. Как-то один пожилой дядечка гневно сказал: "Я мог всегда пойти в обком партии и пожаловаться! Я мог поехать в любую точку Союза!" Обратите внимание, ключевое слово "пожаловаться". Неважно, был бы толк с этой жалобы или нет, но мог - и это уже счастье. И насчет "поехать", теоретически - да, а практически вряд ли, денег много надо. Но мы все были молоды и нам внушили, что с каждым годом жить будет лучше и лучше, такой стимул неслабый для психики. А вышло так, что люди отказались от жизни сегодня в пользу некоего призрачного завтра. Я бы тоже заплакала, как Нина Сергеевна.
Спасибо, Нелли за рассказ, за то, что не забываете родную мову.

Наталья Худякова   06.07.2023 12:39     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Наталья!

Искренне благодарю за отзыв!

Я никогда не видела "железную леди" Нину Сергеевну плачущей; наверное, поэтому, мне так запомнилась та давняя поездка.

С самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   07.07.2023 11:03   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.