Зiгзагам

І-эх, трапіла, так трапілася,
абламалася,
панеслася...

Да п'яненькаго прыціскалася,
ледзь, ледзь стрымліваючы злосць.
Адбівала скуламі
кулакі родныя,
абвівала ласкамі,
у смерць душыла тую,
мару сваю, абмерзлую,
сатаною дадзеную,
як з абрыву ў бездань.

Кожны божы дзень...

Бацюшкі светы, завялі кветкі,
матухны кветкі, свет аддаў мары!

Тут і абламалася...

Ды як пакацілася
пустыняю біблейскаю,
у пякучы наш пясок.

А ён здыхаў у Калгарі і...

І хрыпеў па Скайпу ёй,
маўляў,
знайду
цябе
паганую,
прыеду,
удушу.

А калі сціхаў ужо, то шаптаў...

Праклятая, верыш, верыш мне.

А яна, захоплена, у мёртвыя...
У вочы.

Ну, вядома, міленькі, ну, вядома...

Не-е-Е!!!

Бел.7


Рецензии