Узрост

Вы не пытайцеся ў мяне пра мой узрост,
Аб ім нічога я сама не разумею:
Парой гады мае ўстаюць у поўны рост,
А то здаецца мне, што я яшчэ сталею...

Я адчуваю, быццам я яшчэ расту
І ад жыцця ўсё набіраю моц і сілу,
Магу прабегчы па вясёлкаву масту,
І вырастаюць за спіной маёю крылы...

Яны нясуць мяне ў той час, у маладосць,
Калі была яшчэ дзяўчынай-прыгажуняй,
Тады не ведала: у жыцці я толькі госць,
Што прыгажосць мая - душы маёй кашуля.

Але кашуля, часам, можа патускнець
І выгляд можа маць даволі непрыгожы,
Душа ж імкнецца з цягам часу не старэць,
Стаць непрыгожаю душа ніяк не можа.

Даецца людзям знешні выгляд як транзіт,
І маюць рацыю сукенка і кашуля,
За ёй хаваецца душэўны краявід,
Сама душа-мастак малюнак свой малюе...

Вы не пытайцеся ў жанчыны пра гады,
Дарэмна пра ўзрост нікога не пытайце:
Душою кожны з нас заўсёды малады,
Вы прагажосць душы за ўзростам не хавайце...


Рецензии