Роднасныя словы

Мяне хвалююць роднасныя словы:
Радня, радзіма, родны, проста род,
Яны ўсяго жыцця майго аснова,
Падмурак тых, чыё імя - народ.

Радзіма ў кожнай кветачцы на лузе,
У кожнай кроплі летняга дажджу,
У громе, што нясе на крылах бусел,
У гэтым вершы, што цяпер пішу.

Радзіма - гэта тата і матуля,
І першы снег, і першая ралля,
І голас прадказальнае зязюлі,
І трэск пад воўчай лапаю галля...

Радзіму бачу ў кожненькім куточку,
У ветра подыху, у шолаху травы,
У першых словах роднага сыночка,
У валасах дачушкі залатых.

Мая Радзіма ў старажытных вежах,
У замкавых прывідах і гярбах,
І нават у даўно забытых межах,
І ў знішчаным у сэрцы слове  - страх.

Душой успрымаю роднасныя словы,
Няма мацней жывого пачуцця:
Яны народа роднага аснова,
Яны падмурак роднага жыцця!


Рецензии