Павярницеся...

Павярніцеся хуценька тварам
Да паэтаў - жыцця песняроў,
Іх прыгожая, узнёслая мара
Рэчаіснасцю збудзецца зноў.

Справай сённяшняй вернецца мэта,
Бо сапраўдны паэт ёсць прарок,
Праўда ў словах паэта апета -
Дабрадатны паэта ўрок.

Павярніцеся тварам да вершаў,
Да напісаных сэрцам радкоў,
Хай прыходзіць паэзія першай,
Ды без пугі і без ланцугоў.

Зробім з вамі сумеснае свята,
Будзем вершы чытаць і спяваць,
Хай паэтаў пакуль небагата,
Трэба кожнага з іх шанаваць.

У душы ўсе людзі - паэты,
Кожны з нас  - музыкант і спявак,
Сваім сэрцам складаем куплеты,
Значыць, кожны - сапраўдны мастак...

Павярніцеся, людзі, да вершаў,
Павярніцеся сэрцам, душой,
Будзе наша паэзія першай,
Бо яе не бывае другой!


Рецензии