З Днём вызвалення!

З Днём незалежнасці! З Днём вызвалення!
Прадзедаў свята і свята дзядоў,
Свята бацькоў і майго пакалення,
Свята тых тяжкіх ваенных гадоў.

Колькі за свята аддадзена жыццяў,
Колькі скалечаных, колькі сірот...
Гэта не можа ў нас паўтарыцца,
Быць не павінна ваенных клапот...

Не для вайны нараджаюцца дзеці,
Не за жыццё іх павінен быць жах -
Супраць вайны, супраць гора і смерці
Хай над краінай лунае наш сцяг!

Хай жа не будзе вайны ва ўсім свеце,
Будзе шчаслівым усюды жыццё,
Смехам шчаслівым смяюцца хай дзеці,
Войны хай знікнуць навек у небыццё!


Рецензии