А дома заусёды лепей...
А дома заўсёды лепей,
А дома расчынены дзверы.
Гамоняць бацькі і суседзі,
Ідзе ля ганка бяседа.
Гамонка шуміць, не сціхае
У ціхім бацькоўскім краі,
Бо лепей там, дзе пачатак,
Ля кветак, ля цёплых аладак,
Ля сцежцы, што ўецца ў полі,
Ля рэчцы, цяплейшай, чым мора,
Ля васількоў блакіта,
Ля золата спеага жыта,
Ля бусла над стрэхамі
з клёкатам,
Ля шэпту ўвечар пад плотам,
Ля вуснаў пунцовых, як вішня,
Ля цёплых далоняў...
Услышь меня :
- А дома заўсёды лепей,
А дома расчынены дзверы...
Свидетельство о публикации №223071101143