Дзень Незалежнасцi

Дзень Незалежнасці

3 красавіка 1990 года Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, які рэгуляваў працэдуру выхаду саюзнай рэспублікі са складу Савецкага Саюза. Яшчэ да яго прыняцця, у студзені 1990 года, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Нахічэванскай АССР выдаў указ аб выхадзе са складу СССР. У сакавіку 1990 года прыкладу Нахічэвані рушыла ўслед Літва, за ёй – РСФСР, Малдавія, Украіна …

У Беларускай ССР Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце краіны была прынятая 27 ліпеня 1990 года; у гэты дзень, пачынаючы з 1991 года, у рэспубліцы штогод стаў адзначацца Дзень Незалежнасці.

8 снежня 1991 года ў Рэзідэнцыі Віскулі (Белавежская пушча, Беларусь) кіраўнікі РСФСР, Беларускай і Украінскай ССР Барыс Ельцын, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных дзяржаў, што азнаменавала спыненне існавання магутнай краіны – Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Беларускі народ “па вартасці” ацаніў уклад старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ў развал Савецкага Саюза: на першых выбарах Прэзідэнта Беларусі 23 чэрвеня 1994 года інтрыган Шушкевіч не ўвайшоў у тройку лідараў, набраўшы менш за дзесяць адсоткаў галасоў.

Аляксандр Лукашэнка, які набраў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў больш за восемдзесят адсоткаў галасоў, праз два гады ініцыяваў правядзенне рэспубліканскага рэферэндума па пытанні даты святкавання Дня Незалежнасці краіны. Па выніках праведзенага 24 лістапада 1996 года ўсенароднага апытання быў выдадзены дэкрэт Прэзідэнта “Аб устанаўленні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”. Свята, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было абвешчана непрацоўным днём.

Дзень Незалежнасці на маёй малой радзіме, пасёлку Целяханы Брэсцкай вобласці, традыцыйна праводзіцца каля Цэнтра культуры і вольнага часу.

3 ліпеня 2023 года вуліцы і грамадскія будынкі населенага пункта былі ўпрыгожаны дзяржаўнай сімволікай. Пад гукі ўрачыстай музыкі на месцы правядзення свята збіраліся прыгожа апранутыя жыхары і госці пасёлка.

У самым пачатку мерапрыемства, названага ў гонар песні Міхаіла Матусоўскага “З чаго пачынаецца Радзіма?”, вядучая Наталля Сігневіч на беларускай мове прачытала вершы патрыятычнага гучання і адзначыла, што “…для кожнага з нас Дзень Незалежнасці мае асаблівы сэнс: ён нязменна застаецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа”.

Вядучая Ангеліна Лукашук, выказаўшы словы падзякі ветэранам і добрыя пажаданні іх блізкім, дала слова Святлане Крэк, старшыні Савета ветэранаў пасёлка, Ганароваму грамадзяніну Івацэвіцкага раёна.

Галоўная думка выступу актыўнай грамадзянкі – захаванне гуманістычных традыцый у дачыненні да ветэранаў вайны і працы, перадача з пакалення ў пакаленне аб’ектыўнай інфармацыі пра гісторыю нашага народа і краіны.

Асноўнае свята беларускай дзяржаўнасці адзначаецца ў дзень вызвалення Беларусі ад нацысцкіх злачынцаў, а гэта – яшчэ адна нагода пакланіцца пераможцам, якія выстаялі ў той, неймаверна цяжкай, вайне. Падзякаваўшы за ратную працу Зіновія Мікалаевіча Каланчука, адзінага ў населеным пункце ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Святлана Андрэеўна паднесла ветэрану кветкі.

Кіраўнік спраў Целяханскага сельскага выканаўчага камітэта Алена Кайль павіншавала ўдзельнікаў мерапрыемства з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і семдзесят дзевятай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

“Дзень Незалежнасці – гэта свята тых, каму дарагі і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць дзяля яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

У гэты дзень мы разам са сваімі суайчыннікамі адчуваем сябе адзінымі з лёсам Айчыны, якая заўсёды была прыкладам краіны мірнага суіснавання розных нацыянальнасцяў і канфесій, добрасуседства і гасціннасці…

Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў Перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўздымаў з руін гарады і вёскі”.

Праз выступ Дзяніса Вішнеўскага, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Целяханы-Агра”, чырвонай ніткай праходзіла тэма міру, закладзенная ў гімне Рэспублікі Беларусь: “Мы, беларусы – мірныя людзі…”.

Алена Хоміч, дырэктар дзяржаўнай установы “Целяханская школа-інтэрнат”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Людміла Кабанава, загадчык філіяла Івацэвіцкага раённага камбіната бытавога абслугоўвання, дэлегат шостага Усебеларускага сходу, расказалі аб асновах беларускай дзяржаўнасці, якая будуецца і пастаянна ўмацоўваецца нашым працавітым народам.

Афіцыйная цырымонія працягнулася ўскладаннем кветак да абеліска савецкім воінам, загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны на Целяханскай зямлі.

Пасля ўскладання да манумента кветак удзельнікі свята вярнуліся на пляцоўку ля Центра культуры і вольнага часу.

У канцэрце, які адбыўся за афіцыйнай часткай мерапрыемства, мясцовымі самадзейнымі артыстамі былі выкананы ваенныя, патрыятычныя і беларускія народныя песні.

Я звярнула ўвагу на рэакцыю слухачоў на песню Расула Гамзатава “Жураўлі”. Твор, выкананы працаўніцамі Цэнтра, Наталляй Бінкевіч і Наталляй Сігневіч, знайшоў гарачы водгук у сэрцах людзей; бОльшая частка гледачоў падпявала вакалісткам.

Цёпла былі сустрэтыя слухачамі самадзейныя творчыя калектывы “Клуб аматараў песні “Ліра” і “Спяваючыя сэрцы”, а таксама фальклорны ансамбль “Гарталянка”.

У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі свята выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.


Рецензии
Нелли, День независимости- это большой праздник для Белоруссии.
Это и мой праздник тоже.
Мои родители всю войну прошли в партизанском движении. Недавно я выложила на
прозе
"Двое в седле". Это о мих дедушках и родителях. Если будет желание почитайте.
Спасибо.

Галина Поливанова   02.09.2023 21:57     Заявить о нарушении
Благодарю за добрый отзыв, уважаемая Галина!

Партизанская тема очень близка мне: отец более двух лет воевал в партизанских отрядах Брестской области Белоруссии.

Вашу повесть прочту обязательно.

С самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   03.09.2023 10:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.