Мова зникне..?

Што мы зрабілі з нашай роднай мовай,
Бо адцураліся даўно ўжо ад яе?
Аб гэтым мая сумная прамова,
Яна як вынік думак у галаве.

Працяглы час трымала мову вёска -
Скарбонка, вартаўніца і сястра,
Мы абыйшліся з мовай вельмі жорстка -
Нясе яна цяжар смяротных страт.

Стаяць у вёсцы лічаныя хаты:
Жабрацкі выгляд і сірочы лёс,
Нібы па ёй прайшліся супастаты -
Больш не расце ні лён тут, ні авёс.

І не чуваць у вёсцы роднай мовы:
Усе раптам апрануліся ў "речь",
У мовы разбурыліся асновы,
І збеглі людзі з роднай вёскі прэч.

Цяпер другая мова да спадобы,
І сорамна "сялянскай" гаварыць...
Дзе лекі ўзяць ад гэткае хваробы,
Дзе лекары, нас здольныя лячыць..?

Дзяцей у школах вучаць скрозь па-руску,
А родная гучыць як пераклад,
Шлях мовы раптам стаў сцяжынкай вузкай,
Будуем быт на іншаземны лад...

Калі далей так пойдзе, мова знікне,
Не вытрымае сораму за нас,
Ніхто па-беларуску нас не клікне...
Не ўзняцца ёй пасля такіх параз.

Якая можа быць да нас павага,
Без мовы ў краіне ёсць імя,
Калі да мовы згублена ўвага,
І пераклад шукаем да "радня"..?


Рецензии