Родны кут

Што я магу зрабіць, мой родны кут,
Каб ты расцвіў, як папараці кветка,
Каб зноў жыццё зайграла на палетках,
І як цябе пазбавіць ад пакут?

Ты паглядзі, як твой народ жыве:
Вакол не хаты - панскія палацы,
Каб іх узвесці, колькі ж трэба працы...
А душы заблукаліся ў імгле.

І людзі быццам робаты жывыя:
Гавораць, а, здаецца мне, глухія,
Багацце, грошы - тэм другіх няма...

І больш людзей нічога не хвалюе,
Сам сатана на душы іх палюе,
Жыццё іх - дабрачынная турма...


Рецензии