Целяханскi бечаунiк

Целяханскі бечаўнік

22 ліпеня 2023 года на фестывальнай пляцоўцы побач з возерам Вулькаўскае каля гарадскога пасёлка Целяханы, што на Берасцейшчыне, адбылося свята “Целяханскі бечаўнік”.

Фестываль – брэнд тутэйшых мясцін, гісторыя назвы якога адыходзіць у далёкае мінулае. У дзевятнаццатым стагоддзі па Агінскім канале, які праходзіць праз Целяханы, сплаўлялі лес. У якасці цяглавай сілы выкарыстоўваліся людзі і коні, а падручным сродкам служыла трывалая вяроўка-канат – бечава. Дарогу ўздоўж берага канала, па якім буксавалі груз, называлі бечаўніком. З развіццём параходства дарога страціла сваё першапачатковае прамое прызначэнне, а стала месцам шпацыраў і адпачынку мясцовых жыхароў.

Ураджэнцы Целяхан заўсёды выкарыстоўваюць магчымасць прыехаць на малую радзіму для ўдзелу ў фестывалі; за некалькі дзён да святкавання “Целяханскага бечаўніка” з Гродна прыехала мая сястра Таццяна з мужам Уладзімірам і сынам Максімам.

У дзень правядзення фестывалю з надвор’ем не пашанцавала: пайшоў дождж. Узброіўшыся парасонамі, мы адправіліся да месца правядзення свята.

На фестывальнай пляцоўцы была арганізавана работа выставак народнай творчасці, атракцыёнаў і выязнога гандлю. Набыўшы сувеніры, мы накіраваліся да амфітэатра, на сцэне якога завяршалася падрыхтоўка да ўрачыстасці.

 У 12:00 пад гукі фанфар адбылося ўрачыстае адкрыццё раённага свята “Целяханскі бечаўнік”.

Вядучыя мерапрыемства, Таццяна Мялік і Дзяніс Рабчэня, коратка распавялі аб гісторыі нашага краю.

У дзіўным па прыгажосці кутку беларускага Палесся захаваліся рэдкія гістарычныя аб’екты: Агінскі канал, археалагічнае месца каменнага веку “Селішча” (археалагічны тэрмін, які пазначае старажытнае (зніклае) неўмацаванае паселішча), доты Першай сусветнай вайны, ландшафтны заказнік “Выганашчанскае”, на тэрыторыі якога захавалася “Дача Машэрава” (Пётр Міронавіч Машэраў, Першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі ў 1965-1980 гадах).

У заказніку знаходзіцца экалагічная сцежка “Надліўская града”, ідучы па якой можна ўбачыць і балота, і возера, і рэдкія віды раслін, і Цар-дуб узростам больш за шэсцьсот гадоў…

Таццяна Мялік нагадала прысутным аб унікальных драўляных скульптурах нашых знакамітых землякоў, створаных лепшымі разьбярамі краіны напярэдадні фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла Берасцейшчыны “Дажынкі-2022”.

Упрыгожванне населенага пункта – алея дубовых драўляных скульптур, таксама размешчана на бечаўніку – дарозе ўздоўж берага Агінскага канала.

Нібы перакідваючы нітку памяці з мінулага ў сучаснасць, вядучы Дзяніс Рабчэня назваў імёны самых вядомых і паважаных землякоў, якія жывуць у розных кутках краіны і за яе межамі, сваёй працай і талентам услаўляючы  не толькі пасёлак Целяханы, але і нашу Беларусь.

Гэта: Ігар Дзегцярык, дырэктар Гомельскага лясгаса; Віктар Сагановіч, мастак, аўтар эмблемы і банэра свята “Целяханскі бечаўнік”, арганізатар рэспубліканскага пленэру мастакоў на целяханскай зямлі; Дзмітрый Мшар, мастак і многія іншыя выхадцы з Целяханаў.

Мы з пляменнікам Максімам, урачом вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, стаялі побач, перыядычна абменьваючыся меркаваннямі аб убачаным-пачутым. Пры пералічэнні прозвішчаў заслужаных людзей, ураджэнцаў нашых мясцін, быў названы Цыркуноў Уладзімір Максімавіч, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага медыцынскага універсітэта, член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук Рэспублікі Беларусь і Нью-Йоркской акадэміі, Выдатнік аховы здароўя і заслужаны дзеяч навукі  Рэспублікі Беларусь.

Не паспелі мы з пляменнікам пракаментаваць пачутае, як вядучы распавёў удзельнікам фестывалю аб маёй сястры, Цыркуновай Таццяне Гаўрылаўне. Выдатнік аховы здароўя, аўтар дзесяці кніг вершаў і прозы на рускай і беларускай мове, у якіх мноства твораў прысвечана нашай малой радзіме. Расійскім Саюзам пісьменнікаў узнагароджана шасцю медалямі, у тым ліку медалямі “Георгіеўская стужка 250 гадоў, “Святая Русь” і “Асветнікі Кірыла і Мяфодзій”.

– Бачыш, Макс, якія ў цябе заслужаныя бацькі! – звярнулася я да пляменніка.

– Так, вельмі прыемна чуць добрыя словы аб бацьках ад іх землякоў. Добра, што я прыехаў на свята, бо і для мяне Целяханы вельмі шмат значаць: я тут нарадзіўся і ўлетку часта гасцяваў у бабулі і дзядулі, – пагадзіўся Максім.

Пляменніку не ўдалося прадоўжыць тэму дзіцячых успамінаў; вядучыя аб’явілі цэрэмонію ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Ганаровае права ўзняць дзяржаўны сімвал было прадастаўлена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Зіновію Мікалаевічу Каланчуку, Ганароваму грамадзяніну Івацэвіцкага раёна Святлане Андрээўне Крэк і пераможцу раённых спаборніцтваў па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, трактарысту адкрытага акцыянернага таварыства “Целяханы-Агра” Эдуарду Міхайлавічу Бінкевічу.

Пад гукі Дзяржаўнага гімна краіны быў узняты сцяг Рэспублікі Беларусь.
У знак удзячнасці і павагі да заслужаных людзей пасёлка, якія прымалі ўдзел у цырымоніі ўзняцця сцяга, ім былі ўручаны памятныя сувеніры.
 
Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Аксана Мялік павіншавала са святам і расказала ўдзельнікам фестывалю гісторыю правядзення “Целяханскага бечаўніка”, які адзначаецца з 2015 года, а ў якасці раённага мерапрыемства – трэці раз.

Святлана Крэк, старшыня Целяханскай пярвічнай арганізацы “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, нагадала, што 10 ліпеня 1944 года вайскоўцы сто трыццаць восьмай стралковай дывізіі і партызаны дзевяноста дзевятай брыгады імя Д.Т.Гуляява вызвалілі мястэчка (з 6 снежня 1956 года – гарадскі пасёлак) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 “Целяханская зямля – зямля партызанскай баявой славы; яна беражліва захоўвае памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Савет ветэранаў лічыць мэтазгодным прымеркаваць свята “Целяханскі бечаўнік” да даты вызвалення населенага пункта ад фашыстаў”, – прапанавала Святлана Андрээўна арганізатарам фестывалю.

Пасля афіцыйнай часткі адбыўся тэматычны канцэрт “Спяваю табе, мой Целяханскі край!”, у якім прынялі ўдзел вакальныя калектывы і салісты ўстаноў культуры Івацэвіцкага раёна.

Першая частка свята завяршылася канцертам народнай музыкі і песні “Прымакі” з горада Лунінец Брэсцкай вобласці.

Да таго часу дождж спыніўся; у глядачоў з’явілася магчымасць наведаць атракцыёны, выставы народнай творчасці і гандлёвыя кропкі.

Аматарскае аб’яднанне “Крынічанька” Воленскага сельскага дома культуры Івацэвіцкага раёна і народная эстрадная гурт “Пачатак” з горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці выступілі ў другой частцы музычнага свята, у 19:00.

Танцавальна-забаўляльная праграма “Целяханскі драйв”, неонавае шоу (г. Мінск) і вогненнае шоу (г. Брэст) завяршылі фестываль.

Аўтар выказвае падзяку Наталлі Бінкевіч і Таццяне Мялік за дапамогу ў падрыхтоўцы публікацыі.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, читая в очередной раз о замечательном празднике, проводимом в Ваших родных местах, пришла в голову интересная мысль.
Как правило, выражение "Иван родства непомнящий", применяют к тем людям, которые равнодушны к истории своей страны, своего народа. А ведь изначально, появившись во времена правления первых Романовых, сия фраза означало немного другое - конкретно отрешенность человека от рода своего. Такими эпитетами "награждали" ссыльных, поражаемых в правах, заставляя забыть о прошлых заслугах, как собственных, так и заслугах семьи.
И подумалось о том, что и в современном мире такое определение более, чем актуально. Многие ли из способны рассказать подробно об истории своей семьи, родного поселка хотя бы на отрезке времени, соответствующем жизни четырех-пяти поколений? Думаю, наберется не так много энтузиастов, по больше части вспомнят родителей, да времена своего детства.

И потому, как мне кажется, так важно бывает проводить праздники, подобные описанному. Хотя бы уже потому, чтобы жители того или иного поселения не чувствовали себя "Иванами, родства не помнящими".

С глубочайшим уважением и самыми искренними пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   09.08.2023 20:34     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за отклик, содержание которого напомнило мне высказывания племянника, приехавшего на праздник из Москвы.

Максим не переставал восхищаться организацией фестиваля, удивительной красотой природы, мелодичностью и напевностью родного языка, певучестью и самобытностью белорусского народа.

С неизменным почтением и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   10.08.2023 14:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.