Вераснёуски ранак

Люблю цябе, мой вераснёўскі ранак,
Люблю я бег імклівага жыцця,
Гучыць званок і кліча школьны ганак,
Яны як сімвал новага быцця.

А сэрца поўняць радасць і трывога,
Пытанняў у галаве таксама шмат,
Бо цяжкая вучнёўская дарога,
Вядзе яна наперад, не назад.

Настаўнікі, адкрыйце вучням дзверы,
Вядзіце ў таямніцы ўсіх навук,
Хай набяруцца дзеці вашай веры,
Дабром хай адгукнецца кожны гук.

У вачах вучнёўскіх крыецца пытанне,
Цікавасць, і разгубленасць, і страх,
І сумнае з дзяцінствам развітанне -
З гнязда так вылятае кволы птах...

Навечна застаецца ў сэрцы школа,
І школьнага братэрства не забыць...
Заводзіць вераснёўскі ранак кола,
Да чэрвеня яго ўжо не спыніць.


Рецензии