Куточак мой

Зямля мая, ты ў думках і ў сэрцы,
Я не ўяўляю без цябе жыцця,
Вяртаюся к табе душой сагрэцца:
У чужой старонцы я заўжды ў гасцях.

Куточак мой, схаваўшыся ў соснах,
Мяне гукае, кліча да сябе,
Каб я прайшлася раніцаю роснай
Па не кранутай косамі траве...

Заве глядзець, як сонца ўзыходзіць
Пакаштаваць бурштынавай смалы,
А ўвечары павольна спаць сыходзіць:
Сон летні сонца, ведама ж, малы.

Я прылячу - ніхто не забароніць -
Здаволіць смагу еднасці з табой,
Гучыць маё прызнанне, быццам споведзь,
Мае пачуцці родныя з мальбой...

Хай над радзімай неба будзе чыстым,
Нішто не парушае тут спакой,
Хай будзе дзень святочным і ўрачыстым,
Шчаслівым будзь, куточак родны мой!


Рецензии