Лёс
Беларускі пісьменнік адчыніў шыбу.
На вуліцы амаль апоўначы. Такі цёплы вечар. Здаецца, мы сядзім на палубе нумар 7 шматпавярховага круізнага лайнера. Нейдзе ў паўдневай Амерыцы.
Унізе шпацыруюць шчаслівыя людцы. Кабеты і дзеўкі з шыкоўнымі клубамі, генерыруюць ітіцкі моц. Куды яны спяшаюцца. Навошта. Заўтра, з верагоднасцю 50% на іх бестурботна-сьветлыя голавы, зрынуцца з неба БПЛА, ці разбудзіць раняшні званок у дзьверы. І там не суседка з паштальёнам. А хлапцы з плаката, які зьнізу, на вуліцы. Мы сцеражом Вас! Такі надпіс. Хлапцы ўзброеныя. Твараў не бачно...
Ты глядзі, такі цудоўны краявід з акна.
Я надзеў акуляры. Унізе прарычаў 400 канямі чырвоны ламбаржыні.
У парку самотны Янка Купала грэбліва скрывіў вусны. Я падняў вочы , на далягляду месьціўся помнік Перамогі. Тэлэвежа на Камуністычнай чаплялася за неба. Прывід Лі Харві Освальда гатаваўся на паляванне па набярэжнай, пужаць дзяўчынак у знакамітай альтанцы.
Бронзавы Блазан ля цырку нема крычаў.
Вечаровы Менск існаваў сам па сабе.
На хвіліну я заплюшчыў вочы. Я у дзяцінстве. Басейн у доме афіцэраў. Дом піянераў. Музэй ВАВ. Парк Горкага.
"Мутнае вока " у доме пісьменьнікаў.
Я стаю на гранітнай трыбуні, на Цэнтральнай плошчы. Прынімаю парад...таварыш Сталін з пастамента, з 10-мэтровай вышіні ўважліва глядзіць на мяне зусім не грузінскімі вачыма. І аддае мне чэсць.
Пісьменнік дастаў шмандэлак сала і маладыя гуркі.
Каўтні. Супакойся.
Усе будўе добра.
Чорны кот лізнуў мяне за ногу і ўважліва паглядзеў мне у вочы зусім чалавечымі вачыма. Кот Фокус. Шнураваў між маіх ног.
Не вер яму. Ён пісьменнік.
Пісьменнікі з таго сьвету сюды засланыя.
Наконт папоў, ксяндзоў і іншых буддаў і рэббэ. Пішуць, каб адарваць вас ад рэчаіснасьці.
Пратрынькаў тэлефон.
Беларускі пісьменнік крыкнуў у слухаўку: Здарова, Рабіновіч!
Шо там, ў Нью-Ёрку?
Кот пасьміхнуўся, во, хоць Рабіновіч сапраўдны пісьменнік. Пра сапраўднае жыццё піша. Рэжа. Страляе. Кахае. Раіцца з кансультантам, сабакам Федзем. Французска- беларускім габрээм. Сабакі і каты лепей пра вашае чалавечае жыцце ведаюць.
Мінск , ты вялікі пісьменнік. Ты ўсе бачыш. Не здрадзь, нам!
Рабіновіч, у слухаўку:
Ёхан Лаберды? Хто гэта?
І мы пакаціліся ад сьмеху.
Мы стаім з пісьменнікам ля высачэзных ліпаў. Палім адзіную папіросу на ўдзьвох. Халодны ветрык мацае нас за чубы. Якіх даўно німа. Менск мружыцца. Ён ёсць. Нас німа.
Свидетельство о публикации №223082000721