Неаптымистычны верш

Усяму свой час, усяму свая пара,
Ніколі нам ва "ўчора" не вярнуцца,
І к Магамету не ідзе гара,
Старому ў маладосць не акунуцца...

А для душы ёсць старасць ці няма?
Душа ніколі, кажуць, не старэе,
Вось толькі цела для душы - турма,
Душа старое цела не сагрэе.

І крылы за спіною не растуць,
І кроў гарачай хваляй не шугае,
І мары да нябёсаў не ўзнясуць,
Бо постаць у цябе зусім другая...

І ў "заўтра " ўжо не цягне зазірнуць,
Мы рады больш таму, што маем сёння,
А дні чамусьці хутка так бягуць,
І не заўсёды грэе ветрык з поўдня...

Зусім без аптымізму гэты верш,
Але і скаргі вы тут не шукайце...
Якая думка тут гучыць найперш?
Вы між радкоў галоўнае чытайце...

Нічога добрага ў старасці няма,
Ёсць толькі скаргі, слёзы і хваробы,
Пераканалася ў гэтым я сама:
Душу з'ядаюць старасці мікробы...

Не маю права раіць і жадаць,
Я не мудрэц, каб раздаваць парады,
Але павінна праўду вам сказаць:
Няма таго, хто старасці быў рады...


Рецензии