Мантылья

Мантылья ў кожнай ад мароза,
Трэск ад галля, нібы ўздых.
Прывіды – белыя бярозы,
Праз ночы цемру бачу іх.

Сухотны выгляд, гукі плача,
Скавала сок зіма-туга.
Вакол шалёны вецер скача,
Спявае ён: «Куга... куга...»

Кугаканне бярозы чуюць,
Вядома ж, вецер – балбатун.
Пад цёмным небам заначуюць,
Як супакоіцца вяртун.

Мантылья нібы коўдра з пуха,
Шыкоўны, тоўсты снежны слой.
Спявае-стогне завіруха,
Ды завіхаецца з мятлой.


Рецензии