Восеньскi настрой

Пышная барвовая дуброва –
Невялічкі пры дарозе гай.
Густалісты ён ды вечна новы,
Напаткае птушак звонкі грай.

Восень, а яны яшчэ спяваюць,
З летам не растануцца ніяк.
Недзе воўк ціхенька падвывае,
Нібы ён падвыпіўшы сваяк.

А ў небе сінім ды празрыстым,
Журавы на поўдзень – лёс такі.
Восені праступяць яўна рысы,
Утрымаюць курс свой вугалкі.

Адлятаюць, а куды падзецца?
Ўзімку будуць холад, снег, мароз...
Пагляджу і затрапешча сэрца,
На вачах – расінкі цёплых слёз.

Пышная барвовая дуброва...
Цешыць сэрца твой прыгожы ліст.
Застаешся назаўсёды новай,
Без цябе і белы свет імгліст. 


Рецензии