Зорка на небе
Бачу ў ціхую ноч.
Свеціць, яна прамяністая,
Кажа: «З дарогі не збоч!»
Раптам маргне мігатлівая,
Воблака скрые яе.
З'явіцца зноў зіхатлівая,
Свет той мяне не міне.
Зорка гарыць серабрыстая,
Як жа прыгожа яна!
Мара мая, ты празрыстая,
Што з глыбінёю без дна.
Зорка надзеі блакітная,
Ты не пакінеш мяне.
Птушка вясёлая, спрытная,
Зорачка не падмане.
Зорка на небе сцюдзёная...
Веры не маю – прайшла...
Мусіць, была я зялёная,
Кроплі цяпла не знайшла.
Свидетельство о публикации №223090700408
Прекрасное стихотворение, посвященное Звездочке.
Понравилось!
С уважением,
Владимир Войновский 07.09.2023 15:01 Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Уладзiмiр, за водгук!
З цяплынёй!
Татьяна Цыркунова 07.09.2023 15:18 Заявить о нарушении
Владимир Войновский 07.09.2023 15:49 Заявить о нарушении