Усё, як у людзей...

Усё, як у людзей …

Седзячы на ганку, я назірала за бусламі, якія размясціліся на неэксплутаваным слупе электраперадач суседняга падворка. У гняздзе ледзь змяшчалася чацвёра птушанят, якія ўжо дасягнулі памераў дарослых асобін; іх маці, здавалася, спала, стоячы на адной назе на доме суседзяў.

Маладыя буслы, пераступаючыся з нагі на нагу, імкнуліся заняць найболей выгадную пазіцыю ў жыллі.

Нечакана нешта памянялася ў ідылічнай карціне. Гняздо буслоў імгненна апусцела, а дарослая асобіна паляцела насустрач небяспецы, якая з’явілася ў небе.

Праводзіўшы бусла поглядам, я ўбачыла буйную доўгую птушку з раўнамерным цёмна-бурым апярэннем з медным адценнем, якая “ляцела” са шчыльна прыціснутымі да тулава крыламі; яе рух нагадваў мне палёт дырыжабля – цэпеліна.

Маладыя буслы прызямліліся на нашым падворку; трое з іх схаваліся ў гаспадарчых пабудовах, а адзін, самы меншы, мітусіўся паміж двума адчыненымі дзвярыма хлявоў.

– Хавайся ж хутчэй, дурненькі, – сабіралася было я сказаць бусляню і … прачнулася.

– Дзіўны сон, буслы ж паляцелі два тыдні таму. Ды і каршун мне прымроіўся незвычайны, як быццам механічны, – падумала я, канчаткова прачынаючыся.

У гэтым годзе птушкі засялілі гняздо вельмі рана, у сярэдзіне сакавіка. Галоўкі двух буслянят над гняздоўем я ўбачыла ў другой дэкадзе траўня, а ўжо ў ліпені адно птушаня пачало лётаць і, як мне падалося, даволі ўпэўнена.

Праз нейкі час я звярнула ўвагу, што ў прытулку птушак знаходзіцца толькі адно бусляня. Падзялілася сваімі назіраннямі аб зніклым птушаняці з сястрой Таццянай:

– Напэўна, паляцеў ужо, бо пасталелыя бусляняты збіраюцца ў чараду і адлятаюць на поўдзень асобна ад бацькоў, – растлумачыла сястра.

У пачатку жніўня ад суседкі Вікторыі я даведалася аб сумным лёсе зніклага раней бусляняці: яго астанкі знайшлі ўладальнікі ўчастка, на мяжы якога размешчаны слуп з гняздом птушак. Мы з суседкай вырашылі, што ў птушаняткі проста не хапіла сілы даляцець да гняздоўя, бо першыя палёты маладых буслоў адрозніваюцца няўпэўненасцю і не заўсёды дакладнай каардынацыяй рухаў. Апынуўшыся на зямлі, птушка стала ахвярай якой-небудзь жывёлы, магчыма, валанцужнага сабакі.

Птушаня, якое засталося, не спяшалася станавіцца на крыло; абодва бацькі насілі яму ежу, што было вельмі цяжка ў нязвыкла спякотнае для Беларусі лета.

Жнівеньскім вечарам, калі спала дзённая спёка, мы са старэйшым сынам Дзянісам выйшлі на ганак падыхаць прахалодным паветрам. Нашу ўвагу прыцягнула настойлівае папіскванне бусляняці, якое ўжо вырасла да памераў бацькоў.

Адразу ж з’явілася самка і пачала скормліваць дзіцяню сваю здабычу. Заглынаючы кавалкі ежы, “дзіцятка” верашчала ўсё гучней і нахабней.

– І як ён не падавіцца, адначасова папіскваючы і глытаючы ежу? – здзівілася я.

– Відаць, вымаўляе матулі, што замала ежы для яго прынесла, – адазваўся сын.
 
Калі з трапезай было скончана, самка прымасцілася на краёчку гнязда. Дзіцяня наблізілася да мамкі і, па-ранейшаму верашча, усім сваім выглядам паказвала, каб яна пасунулася.

Самка перамясцілася на іншы край гнязда; гісторыя паўтарылася. Бусляня зрабіла чатыры спробы “выцяснення” з жылля маці. Не вытрымаўшы націску атожылка, дарослая птушка паляцела, а “нахабнік” замоўк.

Не паспелі мы з Дзянісам абмеркаваць убачанае, як птушаня зноў пачало пішчаць: да гнязда набліжаўся бацька.

Худы, з брудным апярэннем, тата-бусел нічога не прынёс пражэрліваму птушаняці.

Дзіцяня заверашчала яшчэ гучней; дарослы бусел, не затрымліваючыся ў гняздзе, зноў паляцеў.

Я пераказала сыну інфармацыю суседкі аб загінулай птушцы і пракаментавала сітуацыю, за якой мы назіралі:

–  Бачыш, як замучала бацькоў адзінае “дзіця”. Магло бы і само падмітусіцца наконт пракорму, бо да адлёту ў вырай засталося зусім няшмат часу. Ды яшчэ з “кватэры” бацьку з маці выганяе, нахабнік!

Шматдзетны бацька Дзяніс па-філасофску заўважыў:

– Нажаль, у жывёльным свеце ўсё, як у людзей …

Праз два дні пражэрлівае бусляня паляцела; у гняздзе засталіся толькі дзве дарослыя птушкі.


Рецензии
Доброго дня Вам, уважаемая Нелли!

А знаете, о чем подумалось?

А многие ли люди, наблюдая за поведением животных способных увидеть в таковом свое отражение? Мне кажется, что зачастую мы настолько эгоистично погружены в себя, что в ряде случаев просто не заметим столь характерных картинок, в которых наше собственное поведение будет отображаться, словно в кривом зеркале. А как мне кажется, иной раз в поведении животных можно увидеть много интересного, а по хорошему, и призадуматься о некоторых сторонах человеческого бытия.
Но, думается мне, именно те субъекты, кто мог бы увидеть в поведении животных собственное отражение, увы, вероятнее всего и пропустят все это мимо своего сознания...
А жаль, примеры-то характерные.

С самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   22.09.2023 16:26     Заявить о нарушении
Добрый вечер, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за отзыв!

Интересное Вы провели сравнение ощущений эгоистами самих себя: в кривом зеркале.

"Да,это у Петра, Ивана, Фёдора... зависть к чужому успеху переходит все границы, а я только радуюсь достижениям коллег!" - совершенно искренне считает завистник.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   23.09.2023 18:45   Заявить о нарушении