У адзiнстве народа сiла краiны!

У адзінстве народа – сіла краіны!

7 ліпеня 2021 года Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў зацверджаны Дзень народнага адзінства. Свята прымеркавана да даты 17 верасня 1939 года, пачатку польскага паходу Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, па выніках якога Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства Беларусі дазволіла рэспубліцы заняць дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці, стаўшы адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

На думку сучасных беларускіх гісторыкаў, дзень 17 верасня  “… стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы …”.

Зацверджаны яшчэ ў 1939 годзе як “дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў”, на агульнасаюзным узроўні ён апошні раз святкаваўся ў 1949 годзе. У наступныя гады свята не адзначалася з меркаванняў палітычнай мэтазгоднасці – тэрытарыяльныя пытанні не павінны былі азмрочваць дружалюбныя адносіны паміж СССР і Польшчай унутры адзінага сацыялістычнага блока.

Сітуацыя кардынальным чынам памянялася пасля распаду Савецкага Саюза. У апошнія гады адносіны паміж краінамі-суседкамі пакідаюць жадаць лепшага. Гібрыдная агрэсія (від варожых дзеянняў, пры якіх нападаючы бок не звяртаецца да класічнага ваеннага ўварвання, а падаўляе свайго апанента, выкарыстоўваючы спалучэнне ўтоеных аперацый, дыверсій, кібервайны …) краін Захаду ў адносінах да нашай рэспублікі, дапоўненая праявамі гістарычнага рэваншызму Польшчы з яе марамі вярнуць «усходнія крэсы» (польск. – усходняя ўскраіна, тэрыторыя цяперашніх Заходняй Украіны, Беларусі і Літвы), зрабілі зразумелым рашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнавіць гэтае свята.

Самая ж галоўная прычына адраджэння свята – імкненне беларускага народа быць адзіным, без падзелу на Заходнюю і Ўсходнюю часткі краіны.

У штогадовым пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь 31 сакавіка 2023 года А.Лукашэнка адзначыў, што “Першая ўмова суверынітэту і незалежнасці: народнае адзінства. Мы, беларусы, заўсёды дэманстравалі яго ў пераломныя моманты гісторыі. Менавіта адзінства давала нам сілы для перамогі над ворагамі і абставінамі … Так было ў 1939 годзе мінулага стагоддзя, калі ўз’ядніліся нашыя гістарычныя землі, што было б немагчыма без імкнення беларусаў жыць у адной сям’і. Так было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі акупанты сутыкнуліся з сапраўды ўсенародным супраціўленнем … У цяжкі пасляваенны час … беларусы былі адзіныя перад тварам цяжкасцяў і выклікаў”.

Зацвярджэнне свята ў нашай краіне выклікала негатыўную адзнаку ў Польшчы. Па заяве польскага МЎСа, “… Гэты жэст, які ўпісываецца ў расійскія дзеянні, накіраваныя на рэінтэрпрэтацыю надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёна, які сур’ёзна абцяжарыць дыялог і ўзаемаразуменне з суседнімі дзяржавамі, а таксама краінамі Еўропы”.

Чытаючы аб рэакцыі міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, я звярнула ўвагу на іншамоўнае слова “рэінтэрпрэтацыя”: удакладненне і змяненне сэнсу і значэння першапачаткова інтэрпрэтаванай інфармацыі.

Па ўспамінах майго нябожчыка-бацькі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Лукашэвіча Гаўрыіла Карнеевіча, які да 1939 года жыў “пад палякамі” і служыў у Войску Польскім, стаўленне “паноў” да мясцовага насельніцтва не было лаяльным. Лічачы заходне-беларускія землі сваімі калоніямі, польскія ўлады кіравалі імі, абапіраючыся на працяглую гістарычную традыцыю польскага шавінізму. Паслядоўна апалячвалася сістэма адукацыі; свядома тармазілася развіццё любых навучальных устаноў; сістэмным ганенням падвяргалася праваслаўная царква; невысока ацэньвалася праца мясцовых работнікаў; бязлітасна эксплуатаваліся прыродныя багацці …

Вось ужо, сапраўды, “… надзвычай складаная гісторыя нашага рэгіёна …”.

14 верасня 2023 года ў Доме кіно Беларусі прайшоў прэм’ерны паказ Нацыянальнага кінапраекта рэжысёра Андрэя Хрулёва “На іншым беразе”. Гістарычная драма расказвае пра падзеі 1925 года ў Заходняй Беларусі, пра часы партызанскай вайны і спробах беларусаў абараніць уласную культуру, мову, веру і царкву.

У нашай краіне тэматычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства-2023” пачаліся правядзеннем “Тыдня народнага адзінства”.
 
Ключавым мерапрыемствам стаў адзіны для рэспублікі ўрок “Дзень народнага адзінства”, праведзены ў кожным класе і групах дзіцячага сада. Быў арганізаваны прагляд відэаролікаў “Беларусь – любімая краіна”, конкурс малюнкаў “Мая сям’я – мая краіна”, інтэрактыўная гульня “Мой родны кут …”

На Святлану Андрэеўну Крэк, старшыню Савета ветэранаў гарадскога пасёлка, якая ўдзельнічала ў правядзенні ўрока патрыятычнага выхавання ў Целяханскай сярэдняй школе імя К.К.Ракасоўскага, добрае ўраджанне стварыла веданне школьнікамі гісторыі нашага пасёлка і Беларусі.

Маштабныя святы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі па ўсёй краіне. У Інтэрнэце я знайшла верш знакамітага беларускага паэта Янкі Купалы:

“Ты з Заходняй, я з Усходняй
Нашай Беларусі
Больш з табою ўжо ніколі
Я не разлучуся …”

 Янка Купала, 1939г.

Чатырохрадкоўе класіка беларускай літаратуры было высечана на камені памятнага знака, адкрытага на ўрачыстым мітынгу ў аграгародку Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці 12 верасня 2023 года.

На гранітнай пліце знака – карта з межамі, якія падзялялі Беларусь да уз’яднання, нацыянальны арнамент, а таксама гістарычная даведка аб вызваленні населенага пункта войскамі Чырвонай Арміі ў 1939 годзе.

17 верасня 2023 года ў Целяханах, што на Берасцейшчыне, жыхары і госці пасёлка сабраліся каля Абеліска на магіле загінуўшых воінаў і партызан. Вядучыя мерапрыемства, Таццяна і Максім Мялік, адкрылі акцыю кароткай гістарычнай даведкай аб выбары даты свята. Нагадалі аб укладзе беларусаў у Вялікую Перамогу над фашызмам і аб міратворчай ролі Беларускай ССР, якая адной з першых уступіла ў ААН.

Пасля Хвіліны маўчання прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, жыхары пасёлка усклалі кветкі да манумента.

У заключэнне кароткага мітынгу вядучыя запрасілі яго удзельнікаў на канцэртную праграму ў Цэнтр культуры і вольнага часу, размешчаны побач з мемарыялам.

Пры ўваходзе ў залу я звярнула ўвагу на кантынгент глядачоў: у памяшканні было шмат моладзі. Чакаючы прадстаўлення, яны даволі гучна размаўлялі і смяяліся. Па праходзе паміж радамі бегалі малыя дзеці, бацькі якіх гутарылі адзін з адным.

– Мусіць, не атрымаецца паслухаць канцэрт. Наўрад ці падлеткі перастануць жартаваць, а дашкаляты сядуць побач з бацькамі і будуць маўчаць, – падумала я, размяшчаючыся ў зручным крэслі. – Зрэшты, самую галоўную місію я выканала – усклала гваздзікі да мемарыяла загінуўшых воінаў і партызан.

Перад пачаткам прадстаўлення старшыня Целяханскага сельскага выканкама Аксана Мялік павіншавала землякоў і гасцей пасёлка з Днём народнага адзінства.
Шум і размовы ў зале спыніліся. Увага гледачоў засяродзілася на святочна прыбранай сцэне, на якой свае ролі гралі дзеці: спявалі, танчылі, дэкламавалі вершы …

Кранальна выглядала выкананне хлопчыкамі ў ваеннай форме і дзяўчынкамі з сінімі хустачкамі вядомага вальса Ежы Петерсбурскага “Сіняя хустачка”. Дашкольніцы, якія яшчэ не асвоілі асновы пластычнага бальнага танца, жэстамі спрабавалі прадэманстраваць сур’ёзныя пачуцці да партнёра і запэўніць, што абавязкова дачакаюцца яго з вайны і зберагуць сінюю хустачку.

Падчас выканання створаным пры Целяханскім тэрытарыяльным центры сацыяльнага абслугоўвання ансамблем “Спяваючыя сэрцы” песень на вершы беларускіх паэтаў Канстанцыі Буйла «Люблю наш край, старонку гэту» і Аляксандра Шыдлоўскага «Колькі ў небе зор», многія слухачы падпявалі самадзейным артыстам.

Арганізатары прадстаўлення падрыхтавалі годную канцэртную праграму: усе нумары яе выклікалі вялікую цікавасць і суправаджаліся апладысментамі глядачоў. Мне вельмі спадабалася выступленне калектыва лыжачнікаў* “Ложкары” Целяханскай дзіцячай школы мастацтваў, убачанае мною ўпершыню; я ж была ўпэўнена, што ў цяперашні час на лыжках гуляюць толькі па замове “тэлевізіёншчыкаў” для яркай карцінкі. А каб эмацыйна стрыманыя беларусы ў такім парыве гралі на музычных інструментах накшталт кастаньет, нават і не меркавала!

Падчас канцэрта я спакваля назірала за моладдзю ў зале і не бачыла галоў, якія схіліліся над экранамі гаджэтаў.

Парадавалася, што маладое пакаленне не страціла цікавасці да гісторыі, мовы і культуры роднага краю, такім чынам, будучыня нашай краіны – у надзейных руках.

*У Інтэрнэце я знайшла артыкул Камінскай Е.А., Чалябінская дзяржаўная акадэмія культуры і мастацтваў, “Некаторые звесткі з гісторыі гульні на лыжках”:

“… На шчасце, лыжкі, з’яўляючыся прыналежнасцю бытавой паўсядзённай культуры, не зніклі з ўжытку. Але іх значэнне як музычнага інструмента рэзка зменшылася …”


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! С не меньшим интересном прочитала эту публикацию еще раз. да, в единстве была наша сила, а когда стали распадаться на отдельные маленькие страны, то тут же антисоветские элементы пошли творить в народом, что им вздумается по указке Западной Европы. Все стали с ног на голову ставить. Хорошо, что А.Лукашенко остался верен России, дай Бог ему здоровья. Это правильно, что в стране больше стали уделять внимания патриотическому воспитанию.
Даже у нас одно время это ослабло, что не замедлило принести негативные плоды. Конечно, тут сыграло роль активные антинародные действия властей, разбазаривание материальных и природных ресурсов, резкое ухудшение условий жизни народа, и как правило, увеличение криминальной структуры, особенно в 90-е годы.
Сейчас положение в стране поправилось, но с патриотическим воспитанием было упущено. Поэтому, когда началась заваруха на Украине, многие не понимали, для чего это и кому надо.
Конечно, такие праздники, как праздник Народного Единства, надо отмечать хорошо, на душевном и патриотическом подъеме. У нас очень хорошо это видно на празднике, посвященному Дню Победы - с парадом и представлениями молодежи, от которых льются слезы благодарности.
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   10.10.2023 08:08     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемая Людмила!

Сердечно благодарю за неравнодушный отзыв!

Поддерживаю Вашу позицию о взаимоотношениях России и Беларуси.

Жаль, что некоторые горе-политики живут чужим умом, забыв, что издревле славянские народы были едины.

С теплом и самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.


Нелли Фурс   10.10.2023 15:20   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.