Вяртанне

Я вярнулася у вёску дзяцiнства,
Каб дакрануцца да былога...
Душы маёй жыве часцiнка
У гэтых хатах i парогах.

За паувека змянiлiся вулiцы,
I жыве пакаленне другое...
Успамiнамi сэрца хвалюецца-
Час змянiу тут усё дарагое.

Дзякуй вам, мае родзiчы даунiя,
Грэе сэрца  радзiмы  куточак!
Тут пакiнула сэрца i душу я,
I пяшчоты пазнала глыточак.

Я прайду каля роднай хацiнкi,
Памяну добрай думкай бацькоу,
I пакiнуушы сэрца часцiнку,
Я з палёгкай паеду дамоу,

Дзе чакаюць мяне мае дзеткi,
Мае думкi, пакой i любоу,
Дзе квiтнеюць другiя кветкi,
I уваскрэсну душою зноу!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →