У маi 41-га
да твора «У маі 41-га»
Галоўная гераіня твора – Галіна Паўлаўна Куліхава, настаўніца пачатковых класаў. Жыве і працуе жанчына ў адным з раённых цэнтраў у канцы 80-х. З дзяцінства яна марыць стаць настаўніцай. Нават вайна не змагла перашкодзіць у дасягненні мэты. Дзевятае мая – вельмі важны дзень у жыцці кожнага чалавека. Але для Галіны Паўлаўны гэты дзень удвайне важней.
***
Галіна Паўлаўна зірнула на каляндар і ў чарговы раз падумала пра час, які бяжыць вельмі хутка. Заўтра Дзевятае мая, і да яе зноў прыйдуць яе вучні. Потым яна з мужам паедзе на могілкі, дзе пахаваны яе настаўнік, Віталь Міхайлавіч. Менавіта дзевятага мая ў яго быў дзень нараджэння. Жанчыне стала крыху сумна, і яна, здаецца, на імгненне заплюшчыла вочы.
Не, яна не была ветэранам вайны. Ёй, на той момант Галінцы Каласоўскай, споўнілася толькі дзесяць гадоў, калі скончылася вайна. Яна хоць і была на той час дзяўчом, але ўсё ж сведкам той самай ненавіснай вайны. Менавіта па гэтай прычыне яе вучні лічылі сваім абавязкам настаўніцу павіншаваць. Толькі ў наступным годзе Галіна Паўлаўна Куліхава павінна будзе выйсці на пенсію, але адміністрацыя яе ўжо папярэдзіла, каб тая і не марыла аб гэтым.
Як яна любіла сваю працу, дзяцей, нават усе тыя папяровыя справы! Толькі чалавек наіўна меркуе, што ён сам выбірае прафесію. На самой справе прафесія вырашае паддацца ці не. Яна, Галіна Паўлаўна, была ў гэтым упэўнена.
***
Галінка з трох ці чатырох гадоў ведала, што стане настаўніцай, як толькі яе за руку за сабой прывяла ў вясковую школу сястра. Бацькі працавалі на ферме, і нельга было пакінуць малую адну дома. Вось па гэтай прычыне старэйшая Валя і брала Галінку з сабою. Настаўнік, Віталь Міхайлавіч, быў не супраць, паколькі ў сяле дзяцей заўжды ў класах меней. У Вальцыным класе было ўсяго чатыры хлопцы і тры дзяўчынкі. Галінку з лялькай пасадзілі за апошнюю парту, і яна амаль штодзень хадзіла на заняткі. Дзяўчо нікому не замінала, ціха і ўважліва слухала настаўніка. У чатыры гады яна ўжо добра чытала, паціху лічыла і ведала шмат вершаў. Калі ўжо падыходзіў час ісці ў першы клас, дзяўчынка ведала амаль усю праграму першых трох класаў.
***
У верасні 1941 года Галя Каласоўская павінна была стаць першакласніцай. Амаль кожны дзень яна прыбягала да Віталя Міхайлавіча і прасіла ёй даць якое-небудзь заданне.
— Ну што, не сядзіцца табе на лаўцы? Годзе ўжо, адпачні крыху, пагуляй яшчэ ў лялькі, - ласкава жартаваў настаўнік.
Галінка ўсміхалася і знаходзіла які-небудзь сабе занятак: то дошку памые, то кветкі паліваць пачне.
Дзевятага мая ў настаўніка быў дзень нараджэння, і вясковыя вучні заўсёды прыходзілі да яго з кветкамі. Калі нехта прыносіў прысмакі, то настаўнік ставіў самавар, саджаў дзяцей, і яны разам пілі гарбату. Віталь Міхайлавіч жыў пры школе ў спецыяльнай кватэры для настаўнікаў. Сям’і ў яго не было, па гэтай прычыне мясцовыя жыхаркі імкнуліся што-небудзь прыгатаваць для паважанага чалавека.
У маі сорак першага года сёстры прыйшлі пасля ўрокаў з кветкамі. Настаўнік падзякаваў дзяўчынкам. Яны ўсе разам елі пірог з гарбатай і адгадвалі загадкі.
— Ну, што, дачакалася? Хутка верасень, сама не заўважыш, як сядзеш за парту. Не абрыдла яшчэ?
— Не, — рэзка адказала Галінка, чырванеючы, — хачу вучыць дзяцей як і Вы.
Яны яшчэ доўга размаўлялі. Потым ўсе разам кармілі курэй, якія меліся ў школьнай гаспадарцы, клеілі старыя падручнікі…
***
22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Віталь Міхайлавіч трапіў на фронт, а вясковая дзятва засталася без настаўніка. У 1943 годзе Віталь Міхайлавіч цяжка паранены вярнуўся ў вёску. Ён памаленьку вучыў дзяцей, калі было цішэй і болей бяспечна.
Працаваў Віталь Міхайлавіч Шурпікаў настаўнікам да канца сваіх дзён. З таго часу, як яго не стала, прайшло дзесяць гадоў.
***
Пасля вайны Галінка адразу папала ў чацвёрты клас, а пасля васьмі класаў паступіла ў педагагічнае вучылішча. Потым завочна скончыла педінстытут. Сёння яна мела шчасліваю сям’ю, любімую працу і таленавітых вучняў. Здзейснілася ўсё, аб чым яна марыла.
Галіна Паўлаўна ячшэ раз глянула на каляндар і прамовіла:
— Заўтра Дзевятае мая… Менавіта Дзевятага мая павінна была адбыцца Перамога над фашыстамі. Перамога правільна выбрала Дзень.
Свидетельство о публикации №223092701551