Пажаданне...

Колькі і чаго б ні гаварылі
У грамадстве пра такіх, як мы,
Нас у поўнай меры не цанілі,
Не ўвялі ў царкоўныя псалмы.

Не стаўлялі ў кут нас, як ікону,
Да нябёсаў нас ніхто не ўзнёс,
Не рабілі да зямлі паклонаў -
Вельмі сціплы прафесійны лёс...

Можа, і не трэба нам рэгалій,
Можа , і не трэба гучных слоў,
Толькі б нас паменей усе ругалі,
І ахвярных не рабілі з нас казлоў.

Не грузілі б тонамі паперы,
Каб не паднімалі галавы...
Болей нам свабоды і даверу,
Бо ў нас таксама ёсць правы...

Хочацца павагі і ўвагі
Ад дзяцей, улады і бацькоў...
Не пішыце прыкрыя заўвагі
У журнале класным зноў і зноў...

Лепей нас ласкавасцю хвалюйце,
Грэйце нас пяшчотаю сваёй,
Шчырай дабрынёю нас турбуйце,
Каб мы ганарыліся сабой...


Рецензии
"Сколько бы, чего б ни говорили
В государстве про таких как мы..."
Я не знаю белорусского, но ваши стихи мне понятны от начала до конца и греют душу.

Райя Снегирева   03.10.2023 19:44     Заявить о нарушении
Спасибо, Рая! А мою душу греют такие слова, как Ваши...))) Низкий поклон...

Бреус Светлана   03.10.2023 22:54   Заявить о нарушении