Думка

Думка


Старая вёска.
Новае лецішча.
Старая груша.
Стары Саша.
Старая хата.
Старая драбіна.
Старая бензапіла Дружба.
Стары дзень. Здзейсніўся.

Навошта ўсё сплялося  сёння?
У старую нядзелю.

Стаяла бы хата.  Старая.
Груша, старая, малаціла ігрушамі  б па даху. Колькі шчэ год. Як і раней.
Дах бы паціху мохам рос і гніў шчэ сто год.

Але дурная баба загадала.
Праціўная груша. І цень дае. Засьціць вочы.  У хаце цёмна.  У дзіцёнкаў вочы баляць.
Ігрушы восы ядуць. Дзіцёнкаў паджаляць.
Пілуй , стары, грушу.

Ляжыць стары Саша. Ляжыць, ня дыхае.
Пад хатай старой. Пад грушай, што шчэ дзед садзіў.

Не едзе старая "хуткая" з старога  райцэнтру.

А навошта.

Хай баба дурная цяпер  галавой накладзе. Аб  старую студню.

Нейдзе, ля старой Іслачы..


Рецензии