Пушча наша родная

Пушча наша родная,
Край мой чараўнічы.
Дзікая, дрымотная,
Выгляд таямнічы.

Пушча змрочна-цёмная,
Хатаю ў войны.
Сумная ды грозная,
Край мой, ты прывольны.

Партызанам-сокалам
Ты прыпынкам добрым.
Ворагаў палохала –
Позірк, як у кобры.

Пушча, ты магутная,
Вабяць спевы птушак.
Рыпы дуба чутныя,
Цішыню парушаць.

Пушча неаглядная,
Не акінуць вокам.
Пушча непраглядная,
Недасяжна зроку.

Пушча непарушная,
Вольная, глухая...
Для сваіх ты слушная,
Ворагу – другая...


Рецензии