Павуцiна
Тонкая, празрыстая,
Як тканіна белая,
Зверху серабрыстая.
Павуціна золкая,
З кроплямі-слязінкамі.
Падалась вясёлкаю,
Колер – не адзінкаю.
Павуціна ранняя,
Ліпкая, цягучая...
Трапяткою зданняю
Ўсіх ахвяр замучвае.
Павуціна лёгкая,
Ветрыку – сяброўкаю.
Адляціць з палёгкаю
Восенню – залоўкаю.
Павуціна – цацкаю,
Белаю прасцінкаю...
Наляціць знянацку і,
Часам, не адзінкаю...
Свидетельство о публикации №223100400381
С почтением
Владимир Радимиров 06.10.2023 10:23 Заявить о нарушении