Ешце мядок пакуль не выступе на пупок

   Вёска наша невялікая,двароў можа сорак,якія стаяць на высокім
пагурку.Якраз па сярэдзіне вёскі быў выган,які ішоў уніз з самай гары,
к рачулцы.Трэба ўзгадаць,рака была невялікая,але ў ёй было шмат рыбы і
мы,дзятва часценька лавілі яе вудамі і чарпаком.Было ў ёй і некалькі
шырокіх віроў у якіх мы плавалі ўлетку.Праўда там была вада вельмі
стылая,але вельмі чыстая.Агароды,якія прылягалі к панадворкам ішлі аж
да ракі.Сам выган быў агарожан плотам з двух бакоў,каб ненарокам
жывёла непсавала пасевы гаспадарак.Дык вось па леваму баку жыў Міхалап,
які трымаў некалькі калод з пчаламі.А яшчэ ў яго быў невялікі сад,дзе
было дзве яблыні=кітаўкі.Яблыкі на іх раслі вельмі вялікія,краснабокія
і сочныя,асабліва па восені.Мы часта рабілі набегі ў гэты сад,калі
не было дома гаспадара.
    Міхалап ведаў аб нашых паходах і часта нам папракаў і стыдзіў.Мы
вядома ўсяляк аднекаваліся і ссылаліся,што там стаяць калоды з пчаламі,
якіх вельмі баімся.
    Аднаго разу мы папаліся з палічным.І тады Міхалап паведаў нам
умову.Што мы больш не будзем хадзіць у яго сад і таптаць агародніну,а
ў восень калі ён будзе вытрасаць мёд ад пчол,дасць нам паесці ўдастатак.
І мы пагадзіліся,бо нам нічога не заставалася рабіць,але таксама з
умовай,што ён не паскардзіцца нашым бацькам.На гэтым і пагадзіліся.
    Мы не маглі дачакацца таго моманту,калі ж ён будзе вытрасаць той
мёд.Вельмі хацелася адведаць асалоды.І вось нарэшце чаканы час настаў.
Быў цёплы жнівенскі дзень,мы каля васьмі пацаноў сабралісь на рыбалку і
паплаваць.І калі прыйшлі на выган,ён і пазваў нас на панадворык.Там
стаяў невялікі круглы стол,на якім стаяла вялікая міса з сотавым мёдам.
Акрамя мёду,на стале ляжаў нарэзаны батон белага хлеба і некалькі
кубкаў з вадой.
    Мы адразу накінуліся на мёд,рукмі бралі соты з мёдам і з апецітам
каштавалі Міхалап назіраў за намі і ўсміхаўся.Праз некалькі хвілін,
калі мы збілі сваю аскоміну,мёд аказаўся нам вельмі горкім.Мы тады не
ведалі,што мёду адразу шмат не з'ясі.
    Міхалап угледзіўшы,што мы здаволіліся сказаў;
   -Дзеткі,вы бярыце батон з мёдам і запівайце вадой.Ешце датуль,пакуль
мядок не выступе на пупок.
    Мы прыслухалісь к ягонай прапанове,але праз некалькі хвілін і гэта
не памагала,мёд станавіўся яшчэ болей горкім,а гаспадар нас не адпускаў
і працягваў частаваць.
    І вось тады адзін із нас,самы старэйшы,падняў сваю сарочку к грудзям
каб паглядзець,ці выступіў мёд.А так як рукі яго былі ў мяду то паднімаючы
тую сарочку,вымазаў жывот і угледзіўшы гэта прамовіў:
    -Дзядзька Міхалап,у мяне ўжо выступіў мёд,во глядзіце -і правёў рукой
па свайму жывату,ад чаго яшчэ болей намазаў.
     Тут мы ўсе пазадзіралі свае сарочкі і сталі глядзець ці выступіў
у нас мёд на пупах,ну і вядома павымазалі.
     Міхалап падыйшоў к нам і з узмешкай на твары прагаварыў:
    -Бачу,бачу і праўда мядок выступіў на пупок.Ну калі так ,бяжыце на
сваю рыбалку.
      
      


Рецензии