Не хачу вучыцца!

Не хачу вучыцца!

У пятніцу мы з мужам з горада Баранавічы вярталіся на маю малую радзіму. Магчымы час вяртання дадому немагчыма было спрагназаваць, таму пасадачныя месцы на маршрутнае таксі мы папярэдне не заказвалі.

На электрычцы дабраўшыся да раённага цэнтра Івацэвічы, набылі білеты на адзін з апошніх рэйсаў на Целяханы; да часу адпраўлення аўтобуса заставалася больш за гадзіну.

Прыкладна за чвэрць гадзіны да адыхода аўтобуса будынак вакзала запоўнілі юнакі і дзяўчаты з дарожнымі сумкамі і заплечнікамі. Выстраіўшыся ў чаргу да касы, яны перамаўляліся і жартавалі; у некаторых з іх у руках былі букеты кветак.

– А Вы не ведаеце, чаму сёння так шмат моладзі з кветкамі? – пацікавілася я ў дзяўчыны, якая сядзела побач са мною ў зале чакання.

– Дык заўтра ж Дзень маці! – здзіўлена паглядзела на мяне дзяўчынка.

– Шчаслівыя, ім яшчэ ёсць каго віншаваць, – з сумам падумала я.

Было выдатнае сонечнае надвор’е; я прапанавала мужу выйсці на вуліцу.

Выйшаўшы з будынка вакзала, я ўбачыла, што падлеткі з чаргі засяродзіліся менавіта на той пляцоўцы, з якой будзе адпраўляцца патрэбны нам аўтобус.

– Ну, усё, зараз нашы месцы апынуцца занятымі, прыйдзецца разбірацца, а пасля стомных паездак гэтага так не хочацца, – засмуцілася я.

Аб’явілі пасадку. Пасажыры накіраваліся ў аўтобус; мы з мужам увайшлі ў ліку апошніх.

Нашы месцы не былі занятыя; у праходзе транспартнага сродку мясцілася моладзь і некалькі чалавек сярэдняга ўзросту.

Побач са мной апынуўся худзенькі падлетак, які ніяк не мог уладкаваць сваю дарожную сумку.

– Пастаўце мне пад ногі, малады чалавек, тут дастаткова месца, – прапанавала я хлопцу.

Разам з юнаком мы змясцілі яго паклажу на вольнае месца пад сядзеннем. Падлетак падзякаваў мне і, узяўшыся за вертыкальную стойку ў салоне аўтобуса, стаў назіраць за панарамай за акном, якая пастаянна змянялася.

– Упершыню я еду ў прыгарадным аўтобусе, такім перапоўненым, нібы ў горадзе ў часы пік, – заўважыла я.

– Так сёння ж пятніца, вось і раз’язджаюцца ўсе па дамах, – адгукнуўся малады чалавек.

Завязалася павольная размова. Хлапчук спачатку бянтэжыўся: не кожную паездку з ім заводзяць гутарку такія дарослые жанчыны. Пасля майго другога-трэцяга пытання ён супакоіўся, і толькі даволі частае ўжыванне ім бяскрыўднага слова-паразіта, выдавала яго ўнутранае хваляванне.

Хлопец расказаў, што вучыцца ў Івацэвіцкім аграрным калежы. Па маіх навадных пытаннях распавёў, што іншагароднія навучэнцы пражываюць у інтэрнаце, і што навучанне па спецыяльнасці трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый “С” і “Д” на аснове агульнай базавай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі, патрабуе тры гады падрыхтоўкі.

Нашаму дыялогу з маладым чалавекам перашкодзіў незапланаваны прыпынак. У “чыстым полі” вадзіцель забраў шэсць пасажыраў з папярэдняга рэйсавага аўтобуса, які зламаўся ў дарозе.

З павялічэннем колькасці спадарожнікаў у аўтобусе пачалася нейкая мітусня. Дзяўчына з перакінутай праз плячо чырвонай сумкай, якая стаяла побач са мной, ледзь зрушылася назад, а майго суразмоўцу “павярнулі” тварам да мяне. Змена пазіцый пасажыраў суправаджалася нягучным жаночым голасам, які ўгаворваў кагосьці:

– Ты ж бачыш, усе месцы занятыя, стой побач са мной!

Праз кароткі час у прамежку паміж маім суразмоўцам і дзяўчынай з чырвонай сумкай, узнікла дзяўчынка сямі-васьмі гадоў у ружовай куртцы і ружовай шапачцы. На яе твары была напісана рашучасць: любой цаной дабіцца сядзячага месца.

“Ахвярай” дзяўчо “прызначыла” мяне. Стала побач і сваімі выразнымі цёмнымі вачыма настойліва (калі не сказаць – нахабна) глядзела на мяне.

Мама, худзенькая жанчына, заматаная сялянскай працай, прабачліва глядзела на мяне, прыгаворваючы:

– Света, я ж табе казала, што ўсе месцы занятыя! Нам жа хутка выходзіць!

Ува мне прачнуўся педагог, які не адбыўся:

– Света, а колькі табе гадоў?

– Ужо сем, – з годнасцю адказала дзяўчо.

– О-о, дык ты зусім вялікая дзяўчынка, табе і замуж хутка можна выходзіць! – з поўнай упэўненасцю заявіла я.

Дзяўчо задумалася:

– “Нармальная гэта бабуля, пра замуж кажа, а то мама заладзіла: вучыся, ды вучыся!”

Не даючы Свеце часу на разважанні, я па-змоўніцку ўдакладніла:

– А ў цябе ўжо ёсць жаніх?

– Не, – збянтэжылася дзяўчынка.

І тут “нармальную бабулю” панесла:

– А ты не спяшайся, а прыгледзься добранька! Галоўнае, каб жаніх быў працавіты, гультаі ж нам не патрэбныя! – увайшла я ў ролю свацці.

Ліхаманкава цямячы, якія яшчэ добрые якасці магчымага жаніха трэба назваць сямігадовай дзяўчынцы, я не магла падабраць нічога адпаведнага. У галаве круцілася фраза з заезджанага хіта: “…Каб не піў, не курыў…”.

На дапамогу прыйшоў мой юны суразмоўца:

– Так і дзяўчынцы трэба добра вучыцца …

Я ухапілася за выратавальную нітку:

– Вядома, неадукаваныя дзяўчыны нікому не патрэбныя, з імі сумна і нават няма пра што пагаварыць …

Мама ўважліва слухала нашу размову:

– Вось-вось, я ўвесь час дачцы кажу, што трэба добра вучыцца! А яна – не хачу вучыцца, не хачу вучыцца!

Неўзабаве маці з дзяўчынкай выйшлі з аўтобуса.

Малады чалавек не ўтрымаўся ад каментара:

– Ну, проста жаночы варыянт Мітрафанушкі з “Недаростка” Дзяніса Фанвізіна:

– “… Не хачу вучыцца, а хачу ажаніцца!”

Згодна кіўнуўшы галавой, парадавалася за добра адукаванага юнака.

І за сябе, што так і не саступіла месца настырнай дзяўчынцы.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! С большим удовольствием еще раз перечитала этот рассказ. Какую замечательную Вы невольно провели воспитательную беседу! Думаю, девочке теперь захочется более хорошо учиться, чтобы перед будущим женихом не ударить лицом в грязь.)))
Здоровья Вам и всяких благ!
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   18.11.2023 14:39     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Сердечно благодарю за отзыв!

Откровенно говоря, я никогда не даю советов, о которых не просят.

А тут напористая девчушка, подходящая мне по возрасту во внучки, не оставила мне выбора, решив "отжать" у бабули её законное место!

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   19.11.2023 10:29   Заявить о нарушении
Не хватало еще "бабулям" место уступать таким. уже не маленьким, девочкам. Если была бы меньше, можно было бы взять её на колени, а коли уже большая. то постоит, ничего с ней не случится. Не давка же в автобусе была.

Людмила Каштанова   19.11.2023 10:50   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.