Сабе, стрыечнаму, у пустынi бiблейскай

Злазь з дрэва паэзы славянскай,
блудлівы прымат.
І тыя аскепкі,
у лёсе тваім
і ў жыцці.

Паспрабуй
утрымаць.

І не верашчы пра пакуты свае.

І не каркай
варонай на рок.
Усё скончана,
ты...

Ніхто!

Пагугукаў і будзе...
І клікаць цябе тапер...

Нуль абсалютны.

І ладзіць нішто табе і ні да чаго.

Ніхто і ніколі,
павер мне.

Ніхто,
назаўжды
і
ніколі!


Рецензии